32 (–). Генадзь Давыдзька
Cтаршыня Белтэлерадыёкампаніі.
«Міністру тэлебачання» ўдавалася выбіваць дадатковае фінансаванне, таму пад ягоным кіраўніцтвам Белтэлерадыёкампанія разраслася ў вялікі холдынг. Праўда, «Беларусь-1» усё ніяк не можа дагнаць АНТ у рэйтынгах папулярнасці. Затое сам кіраўнік БТ штотыдзень выступае ў эфіры.
Меркаванне Давыдзькі пастаяннае ў сваёй зменлівасці. То ён выкрывае шавінізм Расіі, то ўсхваляе расейцаў, якія адстойваюць славянскія каштоўнасці ў змаганні з «украінскімі нацыстамі». Нязменная толькі зацятая зацыкленасць на пошуку ворагаў унутры краіны. Давыдзька застаўся, бадай, апошнім з прапагандыстаў, якія па-ранейшаму працуюць у такім стылі.
Былы сябар тэлевізійшчыка Уладзімір Някляеў назваў яго «пластылінавым чалавекам».
Цытата
«Слава героям!» такі ж вокліч, як «Хайль Гітлер!»
Кастрычнік 2014.
Аб’ектыўка
Нар. у 1955 у вёсцы Папоўка Сенненскага раёна. Скончыў Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў (1977), Беларускую акадэмію мастацтваў (1991). Іграў у Арэнбургскім і Магілёўскім абласных драмтэатрах, у тэатры імя Янкі Купалы. Дырэктар тэатра імя Янкі Купалы (1997—2004), дэпутат палаты прадстаўнікоў (2004—2012). Старшыня Белтэлерадыёкампаніі (з 2010). Жанаты, мае дачку.
* * *
Чытайце таксама:
Князь Вітаўт з Калымы: гісторыя поспеху (ці падзення) Генадзя Давыдзькі
* * *
Каментары