Грамадства8989

Філарэт, прыехаўшы ў Дразды да айца Фёдара Поўнага: «Нарэшце пачынаем жыць як людзі!»

«Ці можа святар быць багатым?» — запытаўся вядучы праграмы «Буйным планам» Марат Маркаў у протаіерэя Фёдара Поўнага.

Фёдар Поўны. Фота Minsknews.by

Фёдар Поўны — самы набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі святар. Ён удзельнічае ў паездках кіраўніка краіны з «сябрамі». Напрыклад, святкаваў разам з Юрыем Чыжом, Аляксандрам Шакуціным і іншымі перамогу Дар'і Домрачавай на Алімпіядзе ў Сочы.

Мітрапаліт Філарэт, Аляксандр Лукашэнка і Фёдар Поўны.

Фёдар Поўны — адзіны святар, які займеў катэдж у Драздах. Пра яго і расказваў протаіерэй у эфіры «Беларусь-1».

Дом Фёдара Поўнага ў Драздах. Рынкавы кошт — каля $1 мільёна.

«Як і ў многіх, у мяне таксама ёсць дом, але не так ужо і задарма ён быў мне дадзены. Я таксама браў крэдыт і выплачваў яго. Сам будаваў, сам даглядаю сад. У мяне ёсць сям'я — жонка і дачка. Натуральна, і ім павінна быць утульна і зручна жыць.

Аднойчы мітрапаліт Філарэт, пабываўшы ў нас у гасцях, прамовіў выбітныя па сваёй мудрасці словы: «Нарэшце пачынаем жыць як людзі!» — узгадаў Фёдар Поўны.

Дый увогуле ўсе перасуды з нагоды катэджаў вельмі часта перабольшаныя. Даходзіць да таго, што нехта, па плётках, жыве ў палацах. А насамрэч гэта звычайны дом, які каштуе… ну як кватэра. І кожны яго можа адолець, калі захоча.

І яшчэ. Багаты — не значыць бездухоўны. Вельмі часта багацце даецца як узнагарода за працу, за пакуты, напрыклад, за высакародныя ўчынкі.

Не кожны можа быць багатым і не нашкодзіць сваёй душы. Калі грошы і рэчы становяцца істотнейшымі за Бога і людзей, гэта дрэнна. Калі багацце служыць на карысць людзям і грамадству, гэта нармальна і, напэўна, трэба».

* * *

Чытайце таксама:

Гісторыя жыцця айца Фёдара — самага паспяховага беларускага святара

Каментары89

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы1

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы1

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →