Улада1515

«Правакацыя для нагнятання напружанасці паміж народамі». Мінск — пра марш «выклятых салдат» у Польшчы

Марш памяці «выклятых салдат», які адбыўся напярэдадні ў польскай Гайнаўцы, — цынічная правакацыя для нагнятання напружанасці паміж беларусамі і палякамі.

Пра гэта гаворыцца ў каментары старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Польшчы Андрэя Навумовіча.

«Правядзенне маршу, што ўсхваляе падобных ваенных злачынцаў, у Гайнаўцы — горадзе з беларускай этнічнай большасцю — з'яўляецца, на маю думку, цынічнай правакацыяй, накіраванай на штучнае распальванне варожасці паміж беларусамі і палякамі, нагнятанне напружанасці на нацыянальнай і канфесійнай глебе», — гаворыцца ў каментары.

У каментары адзначаецца, што ў беларускім парламенце з вялікім шкадаваннем успрыняты навіны аб паўторным правядзенні ў польскім горадзе Гайнаўка праварадыкальнага маршу з мэтай гераізацыі асобных дзеячаў польскага падполля 1940—1950-х гадоў, вядомых як «праклятыя салдаты».

«Нельга ігнараваць гістарычную праўду аб тым, што на сумленні некаторых з гэтых дзеячаў — дзясяткі мірных жыхароў Падляшша, якія былі знішчаны толькі таму, што належалі да беларускага этнасу. У прыватнасці, лічу, што не лішнім будзе нагадаць, што адзін з такіх «палявых камандзіраў» — Рамуальд Райс па мянушцы Буры — аддаў загад аб знішчэнні 60 беларускіх вёсак, у тым ліку пра спаленне жыўцом жыхароў вёскі Заляшаны», — сказаў Андрэй Навумовіч. Ён дадаў, што органамі судовай улады Польшчы дзеянні Рамуальда Райса былі афіцыйна прызнаныя генацыдам.

«Разумеючы, што дадзенае мерапрыемства праходзіць насуперак меркаванню афіцыйных уладаў Рэспублікі Польшча, заклікаю польскіх калегаў-парламентарыяў да катэгарычнага асуджэння такіх правакацый і супрацьдзеяння ім у далейшым», — сказаў парламентарый.

Каментары15

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць11

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Усе навіны →
Усе навіны

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі11

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча1

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай22

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі1

У Беларусь зноў прыедзе Пуцін8

У смерці дзяўчыны, якую ў Расіі нібыта загрызлі свінні, насамрэч падазраецца чалавек3

У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя

Двое зняволеных зачалі дзіця, перадаючы сперму праз вентыляцыйную шахту6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць11

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Галоўнае
Усе навіны →