42-гадовага сына прэзідэнта Філіпін Паола Дутэртэ западозрылі ў супрацоўніцтве з кітайскай мафіяй.
Апазіцыйны філіпінскі дэпутат заявіў, што сын кіраўніка дзяржавы дапамагаў пастаўляць наркагандлярам метамфетамін у краіну. Прэзідэнт Радрыга Дутэртэ у сваю чаргу запатрабаваў прывесці доказы, але ў той жа час ён паабяцаў, што калі інфармацыя пацвердзіцца, то аддасць загад забіць уласнага сына.
— Калі мае дзеці будуць датычныя да наркотыкаў, забіце іх, каб людзям не было чаго сказаць. Я сказаў сыну: «Калі цябе зловяць, я загадаю забіць цябе і буду абараняць паліцыю», — заявіў філіпінскі лідар.
Радрыга Дутэртэ вядомы ў свеце як нясхільны барацьбіт з наркамафіяй. Прытым метады барацьбы, якія выкарыстоўвае кіраўнік Філіпін, у заходніх краінах часцяком крытыкаваліся. Гэтая крытыка стала нават прычынай пагаршэння адносін паміж Філіпінамі і ЗША.
Каментары