Навука і тэхналогіі4444

Як беларус пабудаваў хату з пяску і гліны за $1000 і застаўся ў ёй зімаваць ФОТЫ

Мазырчук Яўген Раеўскі вырашыў пераехаць у вёску і пабудаваць сабе хату з экалагічна чыстых матэрыялаў, прычым амаль неапрацаваных. На ўсё яму спатрэбілася не больш за тысячу даляраў.

Сакрэтамі будаўніцтва ён дзеліцца ў сацыяльных сетках, у тым ліку вядзе відэаблог на ютубе.

Фота гэтае і ніжэй: vk.com/naturalbuilding

Яўген перакананы, што варта будаваць такія дамы, у якіх не толькі зручна і ўтульна жыць, а якія павінны забяспечыць чалавеку натуральныя ўмовы пражывання.

Яўген Раеўскі. Фота з асабістай старонкі героя

Таму ён прыйшоў да ідэі будаваць хаты з матэрыялаў, якія знаходзяцца побач. Асноўнымі будаўнічымі матэрыяламі сталі пясок, гліна, вада, салома і дровы.

Болей за ўсё часу прыйшлося выдаткаваць на ўзвядзенне вонкавых сценаў з пяску, гліны і саломы — некалькі месяцаў. Крыху хутчэй былі пабудаваныя ўнутраныя перагародкі з дроваў і гліны. Уся канструкцыя трымаецца на драўляным каркасе.

У хаце маецца ўсё неабходнае для жыцця, у тым ліку кухня, невялічкая печ-мазанка і ложак побач з ёй. Агульная ж плошча дома — каля 45 квадратных метраў.

«Паўнавартаснае электрычнасці ў доме няма, — кажа Яўген. — Проста ад суседа працягнуў падаўжальнік, каб была магчымасць сілкаваць ноўтбук. Планую ў найбліжэйшы час афармляць дом і падлучацца да ЛЭП».

Невялічкія круглявыя акенцы, а таксама наяўнасць травы на даху робяць хату падобнай да жытла хобітаў. 

Вялікае акно маецца таксама ў цэнтры даху. 

На першы погляд дом можа здацца халодным і не прыстасаваным для зімовага жыцця. «Між тым, хоць тэарэтычна падлога і з'яўляецца халоднай, гэтага зусім не адчуваецца: на зямлю пакладзены пласт цэглы, а на яе — дубовыя бярвёны таўшчынёй 12 см», — распавёў «Нашай Ніве» гаспадар хаты. 

Нядаўна Яўген пафарбаваў сваю «прыродную» хату ў белы колер, што не спадабалася некаторым ягоным падпісчыкам. Цяпер, калі выпаў снег, хлопец падзяліўся новымі фотаздымкамі і напісаў:

«Мне вельмі шмат пісалі: «Навошта ты дом у белы колер пафарбаваў? Пясочны колер быў лепшы». Я сам не ведаў толкам, навошта яго пафарбаваў у белы колер, проста вось захацелася».

З надыходам зімы ўзнікла і пытанне стварэння камфортнае тэмпературы ў жыллі. Столь Яўген уцяпліў пілавіннем (пласт таўшчынёй 20—30 см). А вось са сценамі праблема вырашылася наступным чынам:

«З усходу, поўначы і захаду ў доме знаходзяцца памяшканні, якія на зіму зачыняюцца, жылы застаецца толькі цэнтральны пакой з печчу. У гэты момант на вуліцы 0…-2, тэмпература ў доме трымаецца на ўзроўні 20 градусаў. Калі палю печ, то тэмпература падымаецца да 22—23 градусаў», — распавядае Яўген Раеўскі.

Правесці зіму хлопец плануе ў сваёй «прыроднай» хаце, а на наступны год ужо запланавана будаўніцтва дома па такой жа тэхналогіі на суседнім участку. 

Каментары44

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →