Некалі ў медыйную прастору Беларусі ўварваўся такі Аляксей Галавін — актывіст расійскага чарнасоценскага руху «НОД» («нацыянал-вызваленчы рух»).
У Мінску ён выводзіў сваіх аднадумцаў на пікеты ў падтрымку Расіі, прыходзіў на акцыі Статкевіча і на кожны заклік палітыкаў крычаў «пайшлі на …».
Таксама ён трагікамічна трапіў на суткі ўвесну 2017-га, калі на Дзень Волі выйшаў у горад і папрасіў мінака сфоткаць яго на фоне пратэстоўцаў — а той мінак аказаўся аператыўнікам і затрымаў Галавіна.
Але, выглядае, нешта ў свядомасці актывіста НОДа мяняецца — нядаўна ў сетку трапіў вось такі здымак, дзе ён разам са сваёй знаёмай Вольгай Тышкевіч загорнуты ў бела-чырвона-белы сцяг.
Дарэчы, нагадаем, што Вольга Тышкевіч з'яўляецца кіраўніком магілёўскай філіі палітычнай арганізацыі Мікалая Статкевіча «БСДП Народная грамада».
Каментары