Міністэрства ўнутраных спраў абурылася вясёлкавым сцягам на брытанскім пасольстве і апублікавала артыкул, у якім барацьбу ЛГБТ-супольнасці за свае правы назвалі падробкай. У сваю чаргу, той артыкул абурыў актывістку Віку Біран, якая выйшла з плакатам «Самі вы падробка» і сфатаграфавалася з ім каля Дома ўрада ды будынкаў КДБ і МУС.
У выніку дзяўчыну выклікалі ў Маскоўскі РУУС і склалі пратакол: маўляў, незаконнае мерапрыемства, адзіночны пікет.
А пазней высветлілася, што на Біран хочуць скласці пратаколы яшчэ і Цэнтральны, і Ленінскі РУУСы — бо ўсе тры кропкі, на якіх фатаграфавалася актывістка, тэрытарыяльна адносяцца да розных раёнаў горада.
Каментары