Трампа прызналі вінаватым па справе аб махлярстве. Але на гэтым і ўсё
Суд Нью-Ёрка Хуан Мерчан 10 студзеня вынес прысуд абранаму прэзідэнту ЗША Дональду Трампу па справе аб махлярстве. Вердыкт суда — «безумоўнае вызваленне».
Як і чакалася, гэты прысуд стаў самым мяккім з усіх магчымых. «Безумоўнае вызваленне» азначае, што абвінаваўчы прысуд застанецца ў сіле, але сама справа спыняецца без прызначэння пакарання, гэта значыць Трампу не пагражае ні турма, ні штраф.
У той жа час у яго застанецца фармальная судзімасць, то-бок 47-ы прэзідэнт ЗША стане першым у гісторыі краіны прэзідэнтам, асуджаным за крымінальнае злачынства.
Падчас абвяшчэння прысуду Мерчан растлумачыў, што імунітэт, які Дональду Трампу дае пасаду прэзідэнта, з'яўляецца «фактарам, які пераважае ўсе астатнія».
«Дональд Трамп, звычайны грамадзянін, які абвінавачваецца ў крымінальным злачынстве, не меў бы права на такую значную абарону», — дадаў ён.
Пасля таго ён пажадаў Трампу поспеху на другім прэзідэнцкім тэрміне і дадаў, што вызначанае ім пакаранне Трампу «стане адзіным законным прысудам, які не замахваецца на самую высокую пасаду ў краіне».
Трамп удзельнічаў у судзе па відэасувязі разам са сваім адвакатам. У цэлым, па словах Трампа, увесь працэс быў жахлівым вопытам для яго. Ён перакананы, што ўсё гэта было задумана з мэтай не дапусціць яго перавыбрання на пасаду прэзідэнта.
Пазней у сваёй сацсетцы Truth Social Трамп напісаў, што гэтае мерапрыемства «было агідным цыркам, і цяпер, калі яно скончылася, мы абскардзім гэты абсурд».
Трампа абвінавачвалі ў тым, што ён фальсіфікаваў дакументы, каб схаваць выплаты на суму $130 тысяч порнаактрысе Стормі Дэніэлс. Тая сцвярджала, што ў іх з Трампам у 2006 годзе была інтымная сувязь, і былы адвакат Трампа Майкл Коэн заплаціў ёй за маўчанне. Сам Трамп сувязь з Дэніэлс адмаўляе.
«Мы павінны пакласці канец гэтай вайне». Трамп распавёў аб падрыхтоўцы сустрэчы з Пуціным
За прэтэнзіямі Трампа на Панаму, Канаду і Грэнландыю можа хавацца тонкі перамоўны разлік
Прэзідэнтка Мексікі патроліла Трампа
Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»
Каментары
Зеня нас зноў 😱