ЗША аб'явілі, што заплацяць 25 млн даляраў за інфармацыю, якая дазволіць ім арыштаваць прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура. Гэтае рашэнне, як і новы санкцыйны пакет у дачыненні да венесуэльскага лідара, было абвешчана ў дзень, калі Мадура трэці раз прыняў прэзідэнцкую прысягу, піша Бі-бі-сі.
Амэрыканскія ўлады абвінавачваюць Мадура ў датычнасці да кантрабанды наркотыкаў. Раней яны ўжо абвяшчалі ўзнагароду за звесткі, якія дазваляюць яго арыштаваць, аднак яе сума складала «толькі» 15 млн даляраў.
ЗША, краіны Еўрасаюза і многія іншыя дзяржавы не прызнаюць Мадура законным пераможцам выбараў і лічаць прэзідэнтам краіны лідара апазіцыі Эдмунда Гансалеса. Яны перакананыя, што Мадура фальсіфікаваў на сваю карысць вынікі галасавання, якое адбылося ў ліпені. Аднак Кітай і Расія працягваюць падтрымліваць Мадура, які падчас сваёй інаўгурацыі паабяцаў, што ягоны наступны тэрмін стане «часам міру».
Улады Венесуэлы затрымалі лідарку апазіцыі перад інаўгурацыяй Мадуры. Яе збілі матацыклам
У Венесуэле выкралі зяця апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты
Мадура заявіў пра затрыманне сямі замежнікаў, у тым ліку трох «наёмнікаў з вайны ва Украіне»
Улады Венесуэлы паабяцалі заплаціць $100 тысяч за інфармацыю, якая дапаможа затрымаць апазіцыйнага палітыка Гансалеса Уруцію
Каментары
Антикорупционное бюро по сравнению с гос апаратом структура небольшая поэтому можно обеспечить высокий уровень зарплат.