«Эдуарда Бабарыку выводзяць з ШІЗА: кладзіся на шконку нізкага статусу. Ён адмаўляўся, трымаўся»
Блогер Вадзім Ермашук, які перасякаўся ў ШІЗА з сынам Віктара Бабарыкі, расказаў пра яго.
«Наша Ніва»: Што табе вядома пра Эдуарда Бабарыку, з якім вы паспелі перасекчыся ў калоніі?
Вадзім Ермашук: Я ведаю, што яго схілялі тады ў нізкі статус. Ён месяц адсядзіць у ШІЗА — яго выводзілі і казалі: кладзіся на шконку нізкага статусу. Ён адмаўляўся, трымаўся. Пры гэтым калі любы іншы зэк сядаў на наша месца, усе б зрабілі выгляд, што не заўважылі гэта. А вось калі чалавек публічны ці на яго заданне, то гэта будзе рабіцца.
Я хацеў з Эдзікам пагаварыць, калі мы абодва сядзелі ў ШІЗА. Мы маглі, але не хацеў яго падстаўляць, калі ў мяне статус. Я проста слухаў, калі ён з кімсьці іншым перагаворваўся, і мне было радасна. А калі я вызваляўся, то спецыяльна песні спяваў — «Воіны святла» і «Грай», каб палітычныя чулі, і ён у тым ліку.
Пры турэмныя выпрабаванні Вадзіма Ермашука чытайце больш:
«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»
Эдуард Бабарыка — сын Віктара Бабарыкі, які ў 2020 годзе ўзначаліў ягоную ініцыятыўную групу па вылучэнні ў прэзідэнты. Затрымалі Эдуарда яшчэ ў чэрвені 2020 года разам з бацькам. Рэкордна доўга трымалі ў СІЗА і толькі ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковым абвінавачванні — паўтара года.
Бабарыку прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2.
Каментары
павага хлопцу за тое што не скароміцца, пра жахлівыя сапраўдны твар маскоўскага свету трэба ведаць !!
«На зоне расчараваўся ў рпц : людзей з нашым статусам у царкву не пускалі»
А ШТО ЁН ЧАКАЎ АД ДЭПАРТАМЕНТА НКВД , ЯКІ ў 1945 утварылі сталін з берыяй?
Лично я считаю, что только красота спасет мир. Красота и массовые расстрелы.