Грамадства2424

«Хацеў прадаць нерухомасць і з’ехаць ад маці за мяжу». Новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Падрабязнасці сямейнай драмы экс-старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай — сімвала фальсіфікацый выбараў і скрадзенай будучыні Беларусі — максімальна шчыра расказвае сябар яе сына Аляксея.

Аляксей у студзені 2017 года. Фота: фэйсбук

У базе даных памерлых жыхароў Беларусі ў Аляксея Ярмошына, які пайшоў з жыцця ў 2017 годзе ва ўзросце 39 гадоў, прычынай смерці пазначаны код R99. Ён абазначае «іншыя недакладна пазначаныя і неўдакладненыя прычыны смерці». Такая пазнака звычайна сведчыць пра тое, што праводзілася ўскрыццё цела, але яно не дазволіла высветліць дакладную прычыну смерці.

Вакол смерці Аляксея Ярмошына ходзіць шмат легендаў і падаюцца розныя версіі. Адныя сябры казалі пра натуральныя прычыны: праблемы са здароўем. Іншыя людзі намякалі на суіцыд: Ярмошын вельмі цяжка перажываў смерць свайго стрыечнага брата і блізкага сябра Вадзіма Капусціна, які разбіўся ў аўтакатастрофе. Агучваліся намёкі і на гвалтоўную смерць, але канкрэтных доказаў гэтаму не прыводзілася. Зрэшты, жалезных пацвярджэнняў ніводнай з гэтых версій няма — калі знайшлі цела, яно ўжо было ў стадыі раскладання, што ўскладніла працу судмедэкспертаў. Хавалі Аляксея Ярмошына ў закрытай труне.

Блізкі сябар Аляксея, які звязаўся з рэдакцыяй «Нашай Нівы» і папрасіў захаваць яго ананімнасць, кажа, што яму «надакучыла чытаць розныя казкі пра Аляксея». Менавіта таму Максім (імя змененае) вырашыў расказаць вядомыя яму дэталі жыцця Ярмошына — экс-пракурора Фрунзенскага раёна Мінска, а пасля — адваката Мінскай абласной спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі №2. Раней ён, як і многія, захоўваў маўчанне, бо інфармацыю загадалі не разносіць, пагражаючы наступствамі з боку Лідзіі Ярмошынай: «А Лёша ж марыў, што пра яго аднойчы напішуць кнігу, дык хай хоць у СМІ».

Аляксей Ярмошын нарадзіўся ў 1977 годзе. Ён рос у Калінінградзе, дзе яго маці Лідзія Ярмошына атрымала юрыдычную адукацыю і засталася працаваць на мясцовых прадпрыемствах, а пасля ў пракуратуры. Калі сямейнае жыццё развалілася ўшчэнт, яна разам з 10-гадовым сынам вярнулася ў Беларусь і ўладкавалася ў юрыдычны аддзел Бабруйскага гарвыканкама. Там яна атрымала прызначэнне ў Цэнтральную выбарчую камісію і ўрэшце пераехала ў Мінск. Аляксею тады было 19 гадоў.

Максім не верыць у натуральную прычыну смерці Аляксея Ярмошына, бо да апошняга дня той «працаваў, хадзіў у кафэ, выпіваў». А вось стрэсаў у яго хапала — найперш праз канфлікты з маці і нервовую працу:

«Яго маці была дэспатычная ў адносінах да яго. Любіла, каб ёй у рот глядзелі, не давала сыну і кроку ступіць, не дазваляла мець стасункі з тымі, з кім ён хацеў. Ён рос у нелюбові, таму што маці вельмі жорсткая была — як вартаўнік на зоне. Яна пастаянна ім маніпулявала і шантажавала, калі трэба было так, як яна хоча. А шантажаваць было чым, таму што ў Лёшы было нямала касякоў».

Максім тлумачыць, што мае на ўвазе пракурорскую працу Ярмошына. Падчас яе «ні за што пасадзіў некаторых людзей — проста за зорачкі на пагонах».

«За два тыдні да смерці Лёша ездзіў у царкву на споведзь. У яго была істэрыка: ён плакаў, казаў, што яму па начах сняцца тыя людзі, якіх ён пасадзіў, называў іх «крывавымі хлопчыкамі», — расказвае сябар.

Дарэчы, з пракуратуры Ярмошыну давялося пайсці праз скандал — яго злавілі на атрыманні хабару. З дапамогай маці гісторыю ўдалося замяць, і ён перайшоў у адвакаты.

«Калі ён стаў на бок абароны, у яго ў галаве адбылася трансфармацыя. Плюс ён нарэшце зразумеў і пачуў, як іншыя людзі адгукаюцца пра іх сям'ю», — згадвае Максім.

Чытайце таксама:

Сын Ярмошынай перадае вітанне з Гаагі

Сын Ярмошынай у майцы «Я люблю мамін боршч» ФОТАФАКТ

Аляксей Ярмошын з маці

Сябар Аляксея сцвярджае, што стасункі паміж Лідзіяй Ярмошынай і сынам апошнія гады яго жыцця былі максімальна нацягнутыя.

«Але наймагутнейшы канфлікт выбухнуў, калі Ярмошына даведалася, што Лёша хоча прадаць нерухомасць, якую маці яму дабудоўвала, і з’ехаць за мяжу. Каб пачаць жыццё ў новай краіне, яму патрэбныя былі грошы. Ён проста хацеў збегчы ад маці, з якой, як ён сам казаў, быў у контрах», — расказвае Максім.

Адметна, што для сям'і Ярмошыных гісторыя даволі тыповая. Гэтаксама Лідзія пасля школы ўцякала з Бабруйска паступаць ва ўніверсітэт у Калінінград — абы каб быць далей ад дэспатычнага бацькі-вайскоўца.

Максім дадае, што Ярмошына не ўхваляла, што сын пачаў сябраваць з людзьмі «не той палітыкі», супрацьлеглымі колу зносін маці. Аляксей жыў у стане перманентнага стрэсу і сварак.

Да гэтага дадалася трагічная гібель стрыечнага брата, адзінага блізкага яму чалавека.

«Яшчэ Лёша пакутаваў на наркалепсію (захворванне нервовай сістэмы, для якога характэрныя парушэнні ў працэсе сну і перыядзе няспання, галюцынацыі — НН). Уначы ён не мог заснуць, рубіўся ў танчыкі. А днём пачынаў засынаць проста падчас размовы.

Каб карэктаваць гэты стан, у іх дома стаяла спецыяльная кіслародная камера, у якой ён мог засынаць. У бальніцу яго не хацелі класці, каб ніхто не даведаўся пра захворванне.

Я разумею, чаму яму было так дрэнна: у ім змагалася тое, на чым ён быў выхаваны, і тое, з чым ён сутыкнуўся ў рэальным жыцці. Ад гэтага ён хацеў з'ехаць. Але не атрымалася. І менавіта таму яго не стала», — упэўнены сябар.

Лідзія і Аляксей Ярмошыны

Мёртвае цела Аляксея пасля смерці праляжала ў кватэры некалькі дзён. Яго пачалі шукаць толькі тады, калі ён меўся сустракацца з кліентам, але не прыехаў.

«Лета, высокая тэмпература за акном, а ён яшчэ і важыў больш за сто кілаграмаў… Можаце сабе ўявіць, што там ужо было перададзена судовым экспертам. Таму і код такі пазначаны ў прычыне смерці. Шкада, што ў той дзень я не быў побач, так бы, можа, змог яго выратаваць», — падсумоўвае Максім.

Пахаванне Ярмошына. Фота: «Радыё Свабода»

Каментары24

  • политзек
    09.01.2025
    Очень жаль, что он - всего один из тысячи, которым снятся/снились люди, которым они поломали жизнь НИ ЗА ЧТО.
    остальные каждые 999 из каждой 1000 спят спокойно.. там ни чести, ни совести, ни интеллекта - НИ-ЧЕ-ГО...
  • карацей
    09.01.2025
    да ўсяго яшчэ і сына ў магілу звяла
  • обладателю интеллекта
    09.01.2025
    политзек, вы тэкст чыталі? ці толькі загаловак? ён пасадзіў "не тых" па меркаванні маці - «ні за што пасадзіў некаторых людзей — проста за зорачкі на пагонах» - за што яна яго і прэсавала. "яму па начах сняцца тыя людзі, якіх ён пасадзіў, называў іх «крывавымі хлопчыкамі»"

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?8

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

«Я глядзела на сябе голую ў люстэрку і казала: «Змірыся!» Люцыя Герашчанка распавяла пра свой досвед з «Азэмпікам»20

«Галасуй за сваю цудоўную будучыню!» Да выбарчай кампаніі падключылі Wildberries ФОТАФАКТ9

Памёр дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь»9

«Межы не павінны адсоўвацца сілай». Шольц раскрытыкаваў выказванне Трампа па Грэнландыі12

Не ўсе ўльтраапрацаваныя прадукты аднолькава шкодныя. Некаторыя можна смела есці4

Гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне хочуць запусціць матчам з Расіяй3

На цырымоніі ўручэння прэмій Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але быў поўны казённага аптымізму25

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч32

Папулярную беларускую блогерку будуць судзіць за «распальванне варожасці»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?8

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →