Ежа55

Колькі квашанай капусты трэба з'ядаць за дзень для здароўя? Вы толькі не дзівуйцеся

Квашаная капуста — адна з самых старажытных страў беларусаў. Узімку яна была важнай часткай нашага рацыёну. Расказваем, у чым яе карысць, але ў чым можа быць і шкода.

sauerkraut квашаная капуста квашеная капуста
Фота: Kseniya Ovchinnikova / Getty Images

Лічыцца, што ўпершыню капусту сталі квасіць у старажытным Кітаі яшчэ дзве тысяч гадоў таму, а на нашых землях гэта традыцыя шырока пашырылася ў залатым XVI стагоддзі.

Нягледзячы на, здавалася б, прастату прыгатавання, яшчэ нашы бацькі вялікую ўвагу надавалі выбару дня для яе шаткавання, бо ад гэтага залежала, ці ўдасца капуста смачнай і хрумсткай. Лічылася, што лепш за ўсё гэта рабіць на растучым месяцы.

Капусты квасілі шмат, таму для нарэзкі выкарыстоўваліся спецыяльныя шаткаўніцы, шаткоўні. У кожнай гаспадыні былі свае асаблівасці прыгатавання капусты. Да яе дадавалі соль і крыху цукру, моркву канечне, журавіны ці кмен.

Усё гэта старанна ўтрамбоўвалі ў спецыяльную вываркі ці кадкі і на некалькі дзён пакідалі пры пакаёвай тэмпературы пад прэсам, не забываючыся час ад часу яго здымаць і рабіць у капусце «свідравіны», каб лепш газ ад браджэння адыходзіў. Калі капуста была гатовая, выварку з ёй выносілі ў халодны склеп ці камору, альбо раскладалі ў слоікі.

Квашаная капуста займала асаблівае месца на беларускім стале, была асновай для прыгатавання супоў, салатаў і іншых страў.

Самым распаўсюджаным спосабам ужывання была капуста, запраўленая алеем і цыбуляй — і дыетолагі не дадуць зманіць, наколькі гэта здарова. І смачна! З хлебам і салам яна дасць фору любому далікатэсу.

У чым карысць квашанай капусты для здароўя

Акрамя сваіх смакавых якасцей, квашаная капуста з'яўляецца важнай крыніцай вітамінаў А, В, С і К, а таксама мікраэлементаў. Яна ўтрымлівае прабіётыкі, якія садзейнічаюць здароўю мікрабіёму кішэчніка.

Яшчэ адно важнае перавага квашанай капусты — вялікая колькасць клятчаткі і антыаксідантаў, якія дапамагаюць змагацца са свабоднымі радыкаламі. Гэта можа спрыяць зніжэнню рызыкі развіцця хранічных захворванняў.

Квашаная капуста нізкакаларыйная, але надоўга захоўвае пачуццё сытасці, што робіць яе ідэальным дыетычным прадуктам.

Квашаная капуста з салам. Фота: сацыяльныя сеткі

Спецыялісты адзначаюць, што квашаная капуста, дзякуючы наяўнасці ў ёй пэўных вітамінаў і мінералаў, карысная для здароўя сэрца, касцей і страўніка, што яна зніжае трывожнасць, запаленчыя працэсы, умацоўвае імунітэт.

Так, вучоныя з Стэндфардскага ўніверсітэта (ЗША) выявілі, што спажыванне ферментаваных прадуктаў, сярод якіх і квашаная капуста, павялічвае разнастайнасць «карысных» кішэчных мікробаў. 

У ходзе іншага даследавання 34 чалавекі з сіндромам раздражнёнага кішэчніка з'ядалі 75 грамаў квашанай капусты штодня. За 6 тыдняў ва ўсіх назіралася значнае паляпшэнне самаадчування, уключаючы памяншэнне боляў у жываце, зніжэнне ўздуцця і нармалізацыю стулу.

Даследаванне з удзелам жанчын-эмігрантак, праведзенае ў ЗША, паказала, што ў тых, хто з'ядаў больш за тры порцыі квашанай капусты за тыдзень, рызыка развіцця раку грудзей была на 72% ніжэйшая, чым у тых, хто з'ядаў 1,5 порцыі ці менш.

Вучоныя таксама выявілі, што антыаксіданты ды іншыя раслінныя пажыўныя рэчывы, што ўтрымліваюцца ў капусце, прадухіляюць пашкоджанне клетак, якое можа прывесці да раку.

Вынікі даследавання з удзелам звыш 700 чалавек прадэманстравалі, што рэгулярнае ужыванне ферментаваных прадуктаў, у тым ліку квашанай капусты, паляпшае самаадчуванне людзей, схільных да трывожнасці.

sauerkraut квашаная капуста квашеная капуста
Фота: Kinga Krzeminska / Getty Images

У чым небяспека квашанай капусты

Хоць квашаная капуста звычайна лічыцца карыснай, яна можа і нашкодзіць.

Спецыялісты звяртаюць увагу, што квашаная капуста багатая на гістамін — рэчыва, якое можа выклікаць у некаторых людзей праблемы са страваваннем або сімптомы, падобныя да алергіі. Калі ў вас узнікаюць такія рэакцыі, капуста можа іх пагоршыць. 

Таксама ў квашанай капусце шмат тыраміну, які небяспечна спалучаецца з лекамі-інгібітарамі монаамінаксідазы, якія выкарыстоўваюцца для лячэння дэпрэсіі, трывогі і некаторых іншых захворванняў. Калі вы прымаеце такія лекі, варта пракансультавацца з доктарам, перш чым есці квашаную капусту.

Квашаная капуста можа быць не самым лепшым выбарам для тых, хто кантралюе ўзровень натрыю або пакутуе ад павышанага крывянога ціску. Яна таксама супрацьпаказаная пры наяўнасці запаленчых захворванняў страўніка ў стадыі абвастрэння і язвавай хваробы, а таксама пры наяўнасці любых паталогій, звязаных з ныркамі.

Колькі можна есці квашанай капусты

Эксперты рэкамендуюць есці квашаную капусту кожны дзень у здаровай дозе (да 100 грамаў), каб атрымаць карысныя прабіётыкі і вітамін С. Яна можа спрыяць умацаванню імунітэту і быць добрым дадаткам у прафілактыцы прастудных захворванняў.

Празмернае спажыванне (звыш 200 грамаў за дзень) можа прывесці да павышанага ўтварэння газаў (метэарызм) і актывізацыі інфекцыйна-запаленчых захворванняў кішачніка.

Як заквасіць капусту. Рэцэпт

Для тых, хто хоча сам прыгатаваць квашаную капусту не ў такой вялікай колькасці, як рабілі гэта нашы бацькі, прапануем наступны рэцэпт.

На тры кілаграмы капусты спатрэбіцца 1,5 літра вады, 3 сталовыя лыжкі буйной солі (90 грам), морква, журавіны і кмен на смак. 

Нашаткаваць капусту, нацерці моркву. Перамяшаць капусту з морквай і кменам, не пераціраючы. Скласці ў пасудзіну, пасыпаць соллю. Заліць гарачай кіпячонай вадой. Прыціснуць гнётам. Трымаць пасудзіну ў цёплым месцы трое сутак, кожны дзень 1—2 разы пратыкаючы, напрыклад, качалкай ці чыстай палкай, каб выходзілі газы. Потым раскласці ў слоікі і трымаць у лядоўні ці ў лёху.

Важна раскласці капусту па слоіках менавіта праз трое сутак, тады яна ўдасца выдатная па смаку і храбусткая.

Смачна есці!

Каментары5

  • LOL
    10.01.2025
    мы спажываем газ, каб прыгатаваць ежу, якую потым
    УЖЫВАЕМ
  • у сэнсе?
    11.01.2025
    падчас прыгатавання квашанай капусты газ не спажываецца, а наадварот потым выдзяляецца пасля спажывання капусты ў вялікай колькасці
  • Гаспадыня
    11.01.2025
    Навошта дадаваць ваду? З капусты будзе свой сок.

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»36

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»

Усе навіны →
Усе навіны

Разборкі на Шчучыншчыне. Як кот Васіль прагнаў з агарода лісу ВІДЭА5

Следчы камітэт назваў асноўную версію гібелі міліцыянераў

У Магілёве ў «Еўраопце» пад столлю развесілі скрыні з клеем і атрутай для вераб'ёў5

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

Улады Венесуэлы затрымалі лідарку апазіцыі перад інаўгурацыяй Мадуры. Яе збілі матацыклам

У Гданьску спалілі дом-прычэп беларуса. Ён дапамагаў бяздомным, а цяпер сам шукае сродкі на новае жыллё

Польшча можа закрыць праграму рэпатрыяцыі дэпартаваных у СССР, іх нашчадкаў і сем'яў

У берасцейца на прагулцы раптоўна загінуў сабака: абставіны вельмі нечаканыя, але гэта досыць небяспечны прэцэдэнт9

Былы супрацоўнік крамы Symbal.by расказаў, як правёў будысцкі адпачынак — 10 дзён без смартфона і размоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»36

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»

Галоўнае
Усе навіны →