Зараз актывізаваліся розныя ашуканцы, у тым ліку з прапановамі ад прадстаўнікоў «Белводаканала» спампаваць праз месенджары (WhatsApp і інш.) і ўсталяваць дадатак з магчымасцю актывізаваць дыстанцыйную паверку, рамонт і замену індывідуальных прыбораў уліку расходу вады, пішуць Мінск-навіны.
Калі вам патэлефанавалі ад імя «Белводаканала» з гэтай або іншымі прапановамі, ведайце — гэта ашуканцы.
Ні ў якім разе не спампоўвайце ніякіх аплікацый, не пераходзьце па спасылках, а неадкладна пакладзіце слухаўку.
«Белводаканал» не абзвоньвае грамадзян і не прапаноўвае ніякіх аплікацый.
Каментары
Махляры сталі дзейнічаць ад імя «Белводаканала»