Лукашэнка падпяваў «Живет-живет в этом доме Галина». А міністр культуры з віцэ-прэм'ерам пасаромеліся ВІДЭА
«Растет-растет возле дома калина,
Растет-растет на мою на беду,
Живет-живет в этом доме Галина,
А я никак всё туда не дойду».
Такую песню выканваў для Аляксандра Лукашэнкі музыкант Віталь Варанко, дэманструючы беларускі баян-сінтэзатар, які ўмее падключацца да калонак па Wi-Fi.
Кіраўніку краіны савецкі хіт, відавочна, спадабаўся і ён пачаў падпяваць.
А вось віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка і міністр культуры Юрый Бондар, якія стаяў побач з Лукашэнкам, пасаромеліся спяваць гучна.
Каментары