Шуневіч пра падлетка, які выбачыўся перад скульптурай гарадавога: Гэта мая ідэя
Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч патлумачыў, хто прыдумаў зняць ролік пра тое, як падлетак просіць прабачэньня перад помнікам гарадавога ў Мінску, піша Tut.by.
— Мая ідэя, — так адказаў Ігар Шуневіч на пытанне журналіста пра тое, хто прыдумаў зняць ролік пра падлетка, што просіць прабачэння перад помнікам.
— А навошта? — удакладніў журналіст.
— Таму што.
— Вам не здаецца гэта дзіўным?
— Не, калі б гэта было дзіўным, я б гэтага не рабіў, я адэкватны чалавек.
Каментуючы ролік, міністр сказаў:
- Хлопец прыняў адэкватнае рашэнне. Па законе ён не нёс адказнасць, ён нёс маральную адказнасць. Закон да яго не ўжываўся, не блытайце Гогаля з Гегелем, - параіў міністр журналістам.
Пры гэтым міністр назваў «чарговым глупствам» паведамленні пра тое, што прэс-сакратар МУС Георгій Яўчар быў звольнены з-за роліка пра падлетка і гарадавога.
— Гэта выдумка, ён сышоў па выслузе гадоў, даслужыўся і сышоў на грамадзянку.
Каментары