Грамадства66

Прэйгерман: Згода ў грамадстве дапамагае дзяржаве перажыць глабальныя трансфармацыі

Грамадскі кансэнсус з нагоды нацыянальных інтарэсаў дапамагае дзяржаве спакойна перажыць час глабальных трансфармацый. Такое меркаванне падчас чарговага пасяджэння праекта БІСІ і БелТА «Экспертнае асяроддзе» — «Пасланне прэзідэнта Беларусі. Погляд у будучыню» выказаў заснавальнік і дырэктар Рады па міжнародных адносінах «Мінскі дыялог» Яўген Прэйгерман, перадае БелТА.

Фота Надзеі Бужан. 

«Расстаноўка акцэнтаў і вызначэнне рызык у міжнародным асяроддзі вельмі важныя. Добра, што яны правільна робяцца. Але, з іншага боку, як вядома з гісторыі міжнародных адносін, аднаго толькі знешнепалітычнага інструментарыя недастаткова для таго, каб краіны супрацьстаялі пагрозам і рызыкам, — адзначыў Яўген Прэйгерман. — Калі дзяржава нармальна функцыянуе і ў грамадстве ёсць абсалютны кансэнсус з нагоды нацыянальных інтарэсаў і таго, якім чынам іх рэалізоўваць, то нават больш уразлівыя дзяржавы традыцыйна досыць спакойна перажываюць перыяды трансфармацыі», — адзначыў эксперт. 

«Але калі ў грамадстве ёсць надрывы, то ніякімі знешнепалітычнымі інструментарыямі і правільнымі стратэгіямі іх, як правіла, не замяніць, — канстатаваў Яўген Прэйгерман. — На жаль, тое, што мы бачым на фоне прэзідэнцкай кампаніі, якая праходзіць у краіне, кажа аб наяўнасці праблем».

Эксперт звярнуў увагу, што ў беларускім грамадстве даўно існаваў нейкі каштоўнасны раскол і цяпер наступіў перыяд яго эскалацыі. «Першае, пра што трэба думаць, — што рабіць з гэтым унутраным эскалаваным расколам, эмацыйным напружаннем, якое выліваецца на вуліцы. У пасланні было некалькі важных тэзісаў з гэтай нагоды. У чарговы раз сказана аб канстытуцыйнай рэформе. Нейкія напрацоўкі ўжо ёсць, але тое, што ў выніку парламентарыі прымуць, будзе залежаць ад тых прапаноў, якія ў тым ліку ў грамадстве будуць выпрацаваныя», — падкрэсліў Яўген Прэйгерман.

Чытайце таксама: «Беларусь толькі як «апошняя дыктатура Еўропы»? Абсалютная фігня». Вялікая гутарка з Яўгенам Прэйгерманам

Каментары6

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →