Пётр Пятроўскі: Ціханоўская — проста гаворачая галава ў руках яе куратараў і не больш за тое
Святлана Ціханоўская — проста гаворачая галава ў руках яе куратараў і не больш за тое. Такое меркаванне выказаў лукашэнкаўскі «эксперт» і «палітолаг» Пётр Пятроўскі.
«Яна экс-кандыдат у прэзідэнты, у яе няма ніякай палітычнай партыі альбо палітычнай сілы. Каардынацыйны савет распаўся, пратэсты кіруюцца не Ціханоўскай, а зусім іншымі асобамі, якія таксама знаходзяцца за мяжой. Таму Ціханоўская проста з'яўляецца гаворачай галавой у руках яе куратараў і не больш за тое», — сказаў Пётр Пятроўскі.
Каментары