Плыўчыха Аляксандра Герасіменя пераехала ў Вільню і ўзначаліла Фонд спартовай салідарнасці Беларусі
Трохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Герасіменя пераехала ў Вільню і ўжо правяла некалькі сустрэч з прадстаўнікамі спартыўных асацыяцый і мясцовымі чыноўнікамі.
«Нашай галоўнай задачай стане фінансавая, псіхалагічная, арганізацыйная і любая іншая дапамога беларускім спартсменам, якія пацярпелі ад дзеянняў рэжыму. Мая роля ў фондзе будзе каардынаваць ўсе напрамкі работы Фонду: ад фандрайзінгу да дапамогі спартсменам. Мы таксама хочам узмацніць узаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі і федэрацыямі па розных відах спорту для таго, каб сітуацыя з правамі спартсменаў у Беларусі не сыходзіла з еўрапейскага і Сусветнага парадку дня, — заявіла спартсменка.
Аляксандра Герасіменя раней выказвалася супраць фальсіфікацыі выбараў і супраць гвалту.
Каментары