Меркаванні

Віктар Марціновіч пра беларускі выбар на «Еўрабачанне»: Калі няма чаго губляць

Віктар Марціновіч піша на budzma.by пра сёлетніх прадстаўнікоў Беларусі на «Еўрабачанні».

Я слухаў песню «Квэст» і таму да групы «Галасы ЗМеста» пытанняў не маю.

Пытанні ў мяне ёсць да людзей, якія вырашаюць, каго адправіць на «Еўрабачанне». І да людзей, што прыдумляюць сцэнары выхаду з сітуацыі, якая склалася ўнутры Беларусі.

Уласна, гэта адны і тыя ж людзі. Прынамсі, пагоны ў іх аднолькавыя.

Я разумею логіку ўганаравання тых, хто асабліва вылучыўся ва ўласным лаялізме. Усе гэтыя медалі пасрэднасцям, эфір немаведама каму. Так рабіць трэба, каб астатнія пасрэднасці таксама спаборнічалі ў лаялізме. У выніку гэтага спаборніцтва ў кагось звонку можа ўзнікнуць уражанне, што гатовых публічна прысягаць кароне калі не большасць, дык хаця б вымяральная меншасць, а не лічаныя адзінкі.

Я больш-менш разумею логіку пакарання тых, хто ціпа «правініўся», хто па ўласнай маладосці ці гарачнасці спрычыніўся да забастовак, да дэмаршаў, да пратэстаў. Усе гэтыя «не пушчаць назад у трупу, не пушчаць без пісьмовага пакаяння». І гэта таксама як-ніяк, але трэба, каб спыніць адток «культурных работнікаў» з самых прэстыжных устаноў, датычнасцю да якіх яшчэ зусім нядаўна ганарыліся.

Лютасць і прынцыповасць, з якой ажыццяўляецца гэтая логіка, мне, дарэчы, зразумець складана. Бо ёсць людзі, якія сядзяць беcпрацоўнымі ці падрабляюць дастаўшчыкамі піцы ці абвальшчыкамі мяса ў гіпермаркетах, хаця маглі б расквеціць беларускую культуру сваім удзелам у ёй. І каб заклікаць іх вярнуцца, дастаткова было толькі аднаго: здольнасці да прабачэння.

Але літасць — гэта слова зусім невядомае.

Ну добра, тут хаця б нейкая «лінія» ёсць. Хай сабе тая «лінія» і прывяла да ўзнікнення новай «генерацыі дворнікаў і вартаўнікоў» (гл. песню Барыса Грабеншчыкова).

Любы з іх спявае, грае, малюе і піша лепш за тых, хто цяпер узнагароджваецца і ўхваляецца.

Але выпадак з выпраўленнем на «Еўрабачанне» гурта, які ні па фармаце, ні па змесце сваіх песень не можа разлічваць на сугучнасць еўрапейскаму парадку дня, — гэта нешта, што ляжыць па-за маім разуменнем.

Тут ужо ёсць подых іншай эпохі.

Калі не да законаў.

У тым ліку законаў логікі.

Усведамленне таго, што «як раней» ужо не будзе. Што з Еўропай у нас ніякага сяброўства быць не можа. Што ніякай «сваёй» праўды мы ёй ужо не будзем расказваць. Нават у кулуарах. Было ўжо ў 2010-м, тады нават знайшліся тыя ўплывоўцы, якія паверылі (што шыбы ў Доме ўрада білі засланыя ФСБшнікі, каб пасварыць Беларусь і ЕС, а таму не трэба патрабаваць амністыі).

Але цяпер памеры затыку такія, што мы можам адразу адкідваць любыя спадзяванні на нармалізацыю ў замежнай палітыцы. Любыя спробы выкарыстоўваць культуру як правадніка «нашай праўды».

Цяпер мы можам рабіць што заўгодна. Можам адразу ставіць не на перамогу, а на скандал.

Першай ластаўкай было, калі тэлефанавала Меркель, і ніхто не зняў слухаўку. Мы вас не чуем, бо вы нашым словам ужо не паверыце. А таго, што вы б хацелі пачуць (што мы зробімся лепшымі, лагаднейшымі), мы вам казаць не збіраемся.

Гэта сітуацыя спаленых мастоў.

Сітуацыя беспаваротна гэтым разам зробленага выбару. Без магчымасці адкруціць назад.

Калі б тут, з «Еўрабачаннем», працавала першая логіка (уганараваць тых, хто адзначыўся ў 2020-м) — на конкурс адправілі б Саладуху. Ён бы, дарэчы, добра там глядзеўся. Ці сясцёр Груздзевых — таксама выглядалі арганічна, а з добрай песняй — дык і неадрозна ад большасці ўдзельнікаў. Format match.

Калі б працавала логіка №2 (пакараць тых, хто «здрадзіў»), дастаткова было не даваць пуцёўку на «Еўрабачанне» любому з відавочных фаварытаў пратэснай восені — напрыклад, гурту Nizkiz, які заняў бы першае месца на «Еўрабачанні» проста праз спачуванні свету да таго, чым стала песня «Правілы».

Але тут іншая логіка. Не логіка — хтонь.

Адзін з праўладных ТГ-каналаў, анансуючы гурт, выбраны на «Еўрабачанне», абяцаў, што ў «змагароў» будзе «выбух пуканоў». І гэты ж канал пра тыя самыя «пуканы» напісаў тройчы пасля таго, як імя «пераможцы» было абвешчанае.

Дык складаецца ўражанне, што ў сітуацыі канчаткова спаленых мастоў менавіта гэта робіцца асноўным сэнсам існавання афіцыйнага сектара дзяржаўнай культуры. Каб у «змагароў» «рвала пукан».

Пра гэта яны думаюць, гэта яны смакуюць, абіраючы новых культурных герояў, гэтым яны цешаць сваё пачуццё прыгожага.

Цудоўная крыніца натхнення!

Каментары

Байпол назваў імёны верагодных забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны верагодных забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго4

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal1

Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры12

Як у 2020-м віцябчук выліў вядро вады на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку

Наколькі эфектыўныя біялагічныя дабаўкі з магніем?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны верагодных забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны верагодных забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Галоўнае
Усе навіны →