КДБ: Зянковічу, Фядуту і Кастусёву пагражае ад 8 да 12 гадоў турмы
Пра гэта паведаміў у эфіры АНТ начальнік аддзела следчага ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі Канстанцін Бычак.
Супраць фігурантаў справы аб «перавароце» распачатая справа па ч. 1 артыкула 357 Крымінальнага Кодэкса Беларусі («Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»). Пакаранне, прадугледжанае гэтай часткай артыкула — ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле слоў Бычака, справа па такім артыкуле распачатая ў Беларусі ўпершыню.
Каментары