Навука і тэхналогіі

Упакоўка ад ежы і напояў на вынас — асноўная крыніца пластыкавага смецця ў акіяне

Навукоўцы лічаць, што пачынаць барацьбу з забруджваннем трэба з яго крыніц.

Фота pixabay.com

Згодна з найбольш усебаковым даследаваннем на сёння, пластыкавая ўпакоўка ад ежы і напояў на вынас лідзіруе па памерах сярод усяго смецця ў Сусветным акіяне.

Амаль палову з усяго акіянічнага смецця, створанага рукамі чалавека, складаюць прадметы чатырох тыпаў — аднаразовыя поліэтыленавыя пакеты, пластыкавыя бутэлькі, кантэйнеры для ежы і абгортачная папера для харчовых прадуктаў. Калі дадаць да іх яшчэ шэсць тыпаў прадметаў, у тым ліку пластыкавыя накрыўкі для кубкаў з кавай і рыбацкія снасці, мы атрымаем тры чвэрці ўсяго акіянскага смецця, піша Guardian.

Дзякуючы новым даным навукоўцы лепей разумеюць, як трэба дзейнічаць, каб спыніць паступленне смецця там, адкуль яно прыходзіць. Яны заклікаюць забараніць выкарыстанне некаторых пластыкавых прадметаў, а таксама заклікаюць вытворцаў праяўляць больш адказнасці.

Супрацоўніца іспанскага ўніверсітэта Кадыса Кармен Маралес-Касэлес, якая ўзначаліла даследаванне, тлумачыць, што навукоўцаў больш за ўсё здзівіла тое, наколькі вялікую частку з усяго акіянічнага смецця складае посуд для ежы на вынас. Гэта не толькі ўпакоўка ежы з фаст-фудаў, але і бутэлькі для вады ды напояў накшталт колы і кансервавыя банкі.

Найвялікшую канцэнтрацыю смецця зафіксавалі на берагавых лініях і на акіянскім дне каля іх. Навукоўцы тлумачаць, што вецер і хвалі перыядычна перамяшчаюць смецце бліжэй да берага, у выніку чаго яно збіраецца на дне каля берага. Рыбалоўныя прыстасаванні накшталт сетак прысутнічаюць у вялікай колькасці толькі ў адкрытым акіяне. Там яны складаюць каля паловы ўсяго смецця.

Каментары

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова5

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск пачаў атрымліваць трамваі з нізкай падлогай. Вось як яны выглядаюць8

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек5

Рэктар БДУ пра жонку: У нас цывілізаваныя дагаворныя адносіны8

У Стаўрапольскім краі РФ выбухнуў ларок з феерверкамі ВІДЭА1

Самалёт ЗША падбілі «сяброўскім агнём» над Чырвоным морам1

«Гэта літаральна зрывае дах!» Тэлевядучая Люцыя Герашчанка распавяла пра паездку ў Індыю з сынам8

Ужо тыдзень у Расіі не могуць знайсці мужчыну, які забіў паліцэйскага, а пасля згвалціў і забіў яго маладую жонку12

«Скралі тры партсігары, тры курткі». Віцебскі губернатар абвінаваціў прадпрымальнікаў у перабольшванні наступстваў пажару3

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова5

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Галоўнае
Усе навіны →