Грамадства22

«Скралі тры партсігары, тры курткі». Віцебскі губернатар абвінаваціў прадпрымальнікаў у перабольшванні наступстваў пажару

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін у эфіры тэлеканала АНТ расказаў, каму будзе аказана дапамога ў сувязі з пажарам у віцебскім ГЦ, які адбыўся 13 снежня.

Субоцін заявіў, што «хацеў бы з двух бакоў падысці».

— Першае: хацелася б дапамагчы тым, хто ў гэтым рэальна мае патрэбу.

Бо на бядзе сёй-той пачынае зарабляць. Як у тым у фільме: «скралі тры партсігары, тры курткі». Так яно і тут ужо недзе атрымліваецца, — сказаў ён. 

Субоцін сказаў, што гэта прыватны гандлёвы цэнтр. І людзі працавалі па арэндзе.

— І кампенсаваць, і дапамагаць, вядома, у прыярытэце павінен уладальнік гэтага гандлёвага цэнтра. Наша задача — глядзець, каб усё было па справядлівасці і па-чэснаму. Але, тым не менш, мы не умываем рукі. У нас есць некалькі афіцыйных механізмаў, як людзям дапамагаць. Па-першае, недзе нават прымусіць уладальніка прадаставіць арэндныя плошчы. У яго ў Віцебску дзевяць гандлёвых цэнтраў. Звярнуліся ўжо 50 чалавек. Яны будуць адкрываць свае кропкі ў іншых гандлёвых цэнтрах.

Нагадаў Субоцін і пра іншы механізм — праз Белдзяржстрах:

— Ім трэба прадставіць пакет дакументаў. Створаны чат у Viber. Існуе некалькі прамых ліній. На гэты момант звярнулася 31 юрыдычная і фізічная асоба.

Увечары 13 снежня ў ГЦ «Беларусь» адбыўся пажар.

Праз тры дні стала вядома аб затрыманні падазраваных у парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў ГЦ «Беларусь». Сярод затрыманых можа быць Віктар Вялюга, заснавальнік і дырэктар ПГУП «МегаЕўратэкс», у актывы якога ўваходзіць ГЦ.

Адна з магчымых прычын пажару — кароткае замыкання.

Каментары2

  • Ганьба
    22.12.2024
    Глядзіце, і гэтыя дапамагаюць бізнесу! Беларускі бізнес - самы шакаладна абгорнуты бізнес у свеце!
  • угу
    22.12.2024
    як яны "дапамагаюць" -
    "— І кампенсаваць, і дапамагаць, вядома, у прыярытэце павінен (!) уладальнік гэтага гандлёвага цэнтра. Наша задача — глядзець, каб усё было па справядлівасці і па-чэснаму. Але, тым не менш, мы не умываем рукі. У нас есць некалькі афіцыйных механізмаў, як людзям дапамагаць. Па-першае, недзе нават прымусіць (!) уладальніка прадаставіць арэндныя плошчы."

    уласніка, якога хутчэй за ўсё і зробяць вінаватым у пажары і каб жа хаця не пасадзілі

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года38

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўпершыню правяла атаку выключна з выкарыстаннем рабатызаваных сістэм

«Камунарка» выпусціла шакалад з начынкай з аліўе ФОТАФАКТ15

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла68

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

Аднаго з пацярпелых арандатараў ГЦ «Беларусь» у Віцебску на гэтым тыдні кідалі на пару сутак у ізалятар

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву10

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення17

Украінскія беспілотнікі атакавалі Казань2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года38

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →