Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін распачалі заняткі ў моўным анлайн-клубе «Гоман». Абяцаюць, што ўсе, хто пройдуць курс з 12 заняткаў, змогуць свабодна карыстацца беларускай мовай у любой сітуацыі, пераадолеюць псіхалагічную праблему пачаць гаварыць па-беларуску і знойдуць суразмоўцаў.
Ужо выйшлі тры заняткі:
— прадукты і ежа,
— кухня і посуд,
— словы вітання, прабачэння, просьбы, падзякі.
Мэта моўнага клуба «Гоман»: зрабіць так, каб людзей, якія гавораць па-беларуску, станавілася больш, «бо беларуская мова — гэта наш сцяг, які мы мусім несці годна і разам», — кажуць арганізатары.
Каментары