Журналіст Бі-бі-сі Стыў Розэнберг грае «Купалінку» на фартэпіяна ВІДЭА
Журналіст Бі-бі-сі Стыў Розэнберг, які браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі, у сябе ў Твітары выклаў, як грае на фартэпіяна «Купалінку».
I play the Belarusian folk song Kupalinka. #Belarus @BBCNews @BBCWorld @BBCRadio3 pic.twitter.com/em7la3QNAA
Прадзед Стыва Хаім Гнесін нарадзіўся ў Шклове і эміграваў у 1894 годзе. Журналіст ужо змяшчаў у сябе ў Твітары здымак пашпарта прадзеда.
Розэнберг, дарэчы, добра разбіраецца ў музыцы і ўмее граць на музычных інструментах, робіць розныя каверы і аднойчы нават граў на фартэпіяна Міхаілу Гарбачову.
Каментары