Самы стары футбаліст свету падпісаў кантракт на наступны сезон. Яму 54 гады
Экс-форвард зборнай Японіі Кадзуёсі Міура ў новым сезоне будзе гуляць у чацвёртым дывізіёне. Яму праз месяц споўніцца 55 гадоў.
Трэніруе футбаліста яго старэйшы брат — Ясутосі Міура, паведамляе Reuters.com
Летась Кадзуёсі згуляў усяго чатыры матчы ў камандзе горада Ёкагама, якая па выніках сезона вылецела ў другую лігу.
Нягледзячы на ўзрост, аўтарытэтны сайт Transfermarkt ацэньвае ветэрана ў сто тысяч еўра.
Каментары