Енс Столтэнберг, які займае ў цяперашні час пасаду генеральнага сакратара NATO, абраны кіраўніком Цэнтрабанка Нарвегіі.
Аб такім рашэнні, паведамляе Reuters, абвясціў урад Нарвегіі.
Кіраўнік Банка Нарвегіі павінен змяніцца 1 сакавіка. Аднак Столтэнбэрг раней заявіў, што будзе заставацца на пасадзе генеральнага сакратара NATO да канца верасня, калі заканчваецца чарговы тэрмін яго паўнамоцтваў.
Такім чынам, з сакавіка па верасень у ЦБ Нарвегіі будзе часовы кіраўнік. Ім стане намеснік кіраўніка Банка Нарвегіі І Бахе. Яна лічылася асноўнай суперніцай Столтэнберга ў барацьбе за пасаду кіраўніка Цэнтрабанка.
Енс Столтэнберг — эканаміст па адукацыі, былы прэм'ер-міністр Нарвегіі. Пасаду генеральнага сакратара NATO ён займае з кастрычніка 2014 года. Аб згодзе балатавацца на пасаду кіраўніка Цэнтрабанка Нарвегіі Столтэнберг заявіў у сярэдзіне снежня.
Каментары