Грамадства

Журналісты спыталі Вадзіма Гігіна, чаму Расія бамбіць рускамоўны Харкаў

Журналісты рускамоўнага YouTube-праекта «Freedom UATV» у жывым эфіры пагаварылі з экс-дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзімам Гігіным пра Рыгора Азаронка, «спецыяльную ваенную аперацыю» і «дэнацыфікацыю». Размова не задалася і скончылася пажаданнем беларускаму спікеру адправіцца ўслед за рускім ваенным караблём. «Зеркало» паслухала іх гутарку.

 Украінскія журналісты патэлефанавалі цяперашняму дырэктару беларускага таварыства «Веды» Вадзіму Гігіну, каб спытаць «Рыгор Азаронак — гэта што ўвогуле».

‒ Рыгора я асабіста ведаю. Гэта патрыёт сваёй краіны. Ён неаднаразова даказваў гэта. І тое, што на яго накіраваны стрэлы праціўнікаў беларускай дзяржаўнасці, сведчыць пра тое, што ён якасна і дастойна робіць сваю работу. […] Рыгор прадстаўляе такі ідэалагічны вектар. Ён заўсёды паслядоўна крытыкуе захад. Гэта чалавек, які прытрымліваецца кансерватыўных традыцыйных каштоўнасцей. У яго вялікая колькасць паслядоўнікаў, як на тэрыторыі Беларусі, так у Расіі і, я перакананы, ва Украіне таксама. Ён ідэйна перакананы чалавек. Ён шчыра верыць у тое, пра што кажа, ‒ адказаў Гігін.

Падчас размовы Гігін назваў уварванне «спецыяльнай ваеннай аперацыяй», што выклікала новы віток спрэчак у студыі. Потым экс-дэкан БДУ распавёў пра «украінскія правакацыі», пра якія раней заяўляў Аляксандр Лукашэнка. Вядучыя ў адказ заўважылі, што расейскія Узброеныя сілы ўварваліся ва Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, хаця сам Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што ніякай пагрозы для Украіны з беларускага боку не будзе.

Вадзім Гігін на гэта паўтарыў тэзіс расійскай прапаганды аб тым, што ва Украіне праводзіцца «спецыяльная ваенная аперацыя па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі», успомніў полк «Азоў». Вядучыя папрасілі суразмоўцу не распаўсюджваць дэзінфармацыю і спыталі, каго расійскае войска «дэнацыфікуе» ў рускамоўных гарадах Украіны.

Пра якую дэнацыфікацыі ідзе гаворка, калі з вашага папушчальніцтва пускаюць ракеты на Харкаў цалкам рускамоўны горад?  ‒ задаў пытанне вядучы.

‒ Што тычыцца Рэспублікі Беларусь. Расейская Федэрацыя з'яўляецца нашым саюзнікам і сапраўды…

Чаму вы пускаеце ракеты на Харкаў? Каго вы там «дэнацыфікуеце»? Цалкам рускамоўны горад, паўтарыў пытанне вядучы.

‒ Калі вы задаяце пытанне …, ‒ пачаў абурацца Гігін, але на гэтым сувязь перапынілася і спікер знік з эфіру. Праз некалькі секунд ён вярнуўся. ‒ Гэта кажа наогул аб вашым уяўленні аб свабодзе слова, калі вы перабіваеце праз пяць секунд пасля таго, як задалі пытанне…

Я хачу пачуць адказ на сваё пытанне,  паўтарыў украінскі журналіст.

‒ Я адказваю на ваша пытанне. Вы мне дайце хаця б 10 секунд і не перабівайце. Такім чынам. Што да Рэспублікі Беларусь. Расейская Федэрацыя ‒ наш саюзнік. Тыя мэты, якія ставіць Расійская Федэрацыя, як я бачу, большасць палітычных сіл Беларусі і кіраўніцтва нашай краіны падзяляе… ‒ на гэтым дзесяць секунд, пра якія прасіў Гігін для адказу, скончыліся.

 Вадзім, пытанне гучыць так: Рускамоўны Харкаў, чаму вы на яго спускаеце ракеты і падтрымліваеце гэтую палітыку. Адказ будзе?

‒ Вы мяне [неразборліва] да адказу. А так у вас не атрымаецца. Не атрымаецца ў вас так. Я буду адказваць так, як бачу сітуацыю…

Вадзім, у цэлым зразумелая ваша пазіцыя. Спадзяюся, што большасць беларускага грамадства не падзяляе яе. Усяго вам добрага! Шчасця вам! Кірунак руху ваеннага карабля расійскага вам добра вядома,  развітаўся з Вадзімам Гігіным другі вядучы.

‒ Я лічу, што вельмі важна, каб гэтыя людзі ў эфіры паказвалі сваё глупства. Чалавек кажа пра Марыупаль, пра нацыстаў — цалкам расейскімі наратывамі. Але на пытанне, чаму яны пускаюць ракеты на рускамоўныя гарады, пачынаюць сыходзіць у нейкую філасофію і крычаць, — выказаў першы вядучы сваё меркаванне аб экс-дэкане факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

«Вядучы АНТ напісаў мне: «Ты здохнешь на помойке». Іван Падрэз расказаў пра эвакуацыю сям’і з Харкава, Ігара Тура і Лукашэнку

«Гэта маніпуляцыя, гэта хлусня, гэта вялізны падман». Жанна Агалакава — пра тэлебачанне, санкцыі і «замбаваных» расіян

Каментары

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»10

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

Марзалюк: Мяне раздражняе гэтая мантра — «у нас едіная історія, у нас едіный язык»34

Маргарыта Ляўчук нарэшце атрымала пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці7

«На асуджаных могуць уздзейнічаць звонку». Сілавікі вучыліся душыць бунт у калоніі

Студэнты-аматары запусцілі ў космас гіпергукавую ракету ўласнай вытворчасці3

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ15

Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка10

«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла». Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі справу Верамейчыка15

Выратаваныя беларускія альпіністкі расказалі, як выжылі ў гарах Турцыі1

У Брэсце чыноўнікі паспрабавалі перабіць рэкорд БРСМ па колькасці дзяржсцягоў на квадратны метр ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»10

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →