Ані Лорак доўга марудзіла, але ўрэшце адмовілася ад канцэртаў у Расіі
Згодна з афішай на афіцыйным сайце спявачкі, да восені ў яе наогул не будзе канцэртаў. А ў кастрычніку 2022 года яна плануе выступаць у гарадах Чэхіі і Германіі, піша УНІАН.
Раней Лорак планавала выступаць 28 красавіка ў Маскве і 26 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу. Акрамя таго, былі анансаваныя і канцэрты ва Украіне.
Спявачка Ані Лорак з 2014 года актыўна гастралявала ў Расіі, а пасля пераехала туды жыць. Нягледзячы на тое, што Лорак нарадзілася і вырасла ва Укарыне, з 24 лютага 2022 года пасля поўнамаштабнага нападу РФ на яе радзіму, ад артысткі не было ніводнага выказвання сваёй пазіцыі на гэты конт.
Каментары