Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 12 красавіка. Гэта іх трэцяя сустрэча з пачатку года
Аляксанд Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прыляцяць на касмадром «Усходні». Там яны паглядзяць, як працягваецца будаўніцтва касмадрома, узнагародзяць касманаўтаў, піша «Спутнік».
Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў аб гатоўнасці аказаць садзейнічанне расійскаму боку ва ўзвядзенні касмадрома «Усходні». На сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю Алегам Кажамякам ён сказаў, што гатовы перакінуць на гэты аб'ект будаўнікоў і нават прыехаць і паглядзець, як будуецца «Усходні». На мінулым тыдні Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект, які дазволіць дзяржкарпарацыі «Раскосмас» прыцягваць беларускіх спецыялістаў і кампаніі да будаўніцтва гэтага аб'екта.
Гэта трэцяя сустрэча Пуціна і Лукашэнкі з пачатку года. Першая вочная сустрэча адбылася 18 лютага ў Маскве. Другая — 11 сакавіка ў Маскве, на ёй палітыкі сярод іншых пытанняў абмеркавалі пастаўкі ў Беларусь з РФ найноўшых узораў узбраенняў.
Каментары