Сваякі мастака Алеся Пушкіна паведамляюць, што 15 красавіка яго этапавалі з СІЗА-1 у папраўчую калонію №22. Апеляцыйную скаргу палітвязень падаваць адмовіўся, піша «Вясна».
Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы. Ноччу з 26 на 27 сакавіка у доме Пушкіна адбыўся ператрус.
Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК).
Падчас адного з судовых пасяджэнняў, 25 сакавіка, Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар. 30 сакавіка 2022 Пушкіна асудзілі да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.
Падтрымайце мастака лістамі: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну (на лістах пазначайце «каранцін»).
Каментары