Культура

«Працы знялі па патрабаванні чыноўнікаў Мінкульта». Са стратамі ад цэнзуры ў Мінску адкрыўся фестываль «Арт-Мінск»

12 мая ў Мінску ў Палацы мастацтва адкрыўся фестываль «Арт-Мінск». 240 аўтараў на ім прадстаўляюць творы, створаныя за апошнія тры гады. Мастакі заяўляюць пра цэнзуру.

Як распавялі «Нашай Ніве» мастакі, у апошні момант на выставу не пусцілі некалькі дзясяткаў творцаў, бо яны — «нядобранадзейныя». Усё імёны з «чорнага спісу» пакуль назваць цяжка, але вядома, што сярод іх, напрыклад, Аляксандр Бельскі, Надзея Леановіч, Кірыл Хлопаў, Слава Наваслаўскі, Аня Радзько, Ганна Сілівончык, Ліза Хіхлушка і іншыя.

«Мае працы былі знятыя з экспазіцыі па патрабаванні чыноўнікаў Мінкульта», — тлумачыць Кірыл Хлопаў.

Мастака Аляксандра Бельскага таксама знялі з удзелу. Гэта адбылося ўжо пасля абʼяўлення ўдзельнікаў фэсту.

Знятыя з выставы работы Аляксандра Бельскага

Аляксандр Бельскі пацвердзіў @by_culture факт зняцця яго карцін. «Я лічу, што гэта цэнзура Міністэрства культуры», — сказаў ён.

Іншы мастак на ўмовах ананімнасці пракаментаваў сітуацыю так: «У гэтым годзе было загадзя ўсё зразумела. Зʼявіліся ябацькі-актывісткі, манітораць выставы. Знялі Грыневіча, Іванова, закрылі выставу скульптуры ў Гродна… Напэўна, некаторыя беларускія мастакі не вельмі цікавяцца сітуацыяй у краіне. Такія «ланцужныя сабакі» ёсць цяпер у кожным абласным горадзе. Актыўна прасоўваюць расійскую павестку, топяць за вайну. Нават міністэрства культуры перад імі пасуе».

Мастачка Ліза Хіхлушка штогод выстаўлялася на фесце «Арт-Мінск», у мінулым годзе атрымала дыплом «за графіку», але сёлета трапіла ў спіс «непатрэбных мастакоў».

Па якой логіцы здымаюцца працы, незразумела, бо некаторыя мастакі падавалі на выставу звычайныя пейзажы, але, відаць, справа ў імёнах, а не ў канкрэтных творах.

Знакавы выпадак таксама здарыўся ў Гродна. Там адзін дзень праіснавала выстава «СКУЛЬПТУРА». Яна павінна была працаваць да канца мая. Але з 30 красавіка яе закрылі. Групавая выстава павінна была паказаць творчасць сталічных майстроў, сярод якіх як вядомыя прозвішчы, так і маладыя мастакі.

Як паведамляе Hrodna.life, з просьбай закрыць выставу да ўладаў звярнулася актывістка Вольга Бондарава. На яе думку, некаторыя мастакі, якія ўдзельнічалі ў ёй, вядомыя антыдзяржаўнымі выказваннямі. І выставу чыноўнікі сапраўды закрылі.

Фестываль мастацтва «Арт-Мінск» праходзіць з 2018 года і з'яўляецца адным з найбуйнейшых выставачных праектаў у краіне. Сёлета ў такім адцэнзураваным фармаце ён працягнецца да 12 чэрвеня.

Каментары

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе4

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе4

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Галоўнае
Усе навіны →