Грамадства

Ці сапраўды танна жыць у Грузіі? Расказваюць беларусы

Грузія стала адной з найбольш папулярных краін, куды беларусы бягуць ад рэпрэсій і боязі быць мабілізаванымі. Нашы грамадзяне могуць патрапіць туды без візы. Да таго ж Грузія лічылася таннай. Але ці так гэта цяпер? «Наша Ніва» пацікавілася, колькі каштуе жыццё ў гэтай краіне.

«У Тбілісі кватэры здаюць па 600-1000$»

Наша суразмоўніца жыве ў Грузіі з сярэдзіны лета 2021 года. Да пераезду ў гэтую краіну яе схілілі сябры, якія казалі, што жыць там танна. Але Крысціна (імя змененае па просьбе гераіні) па прыбыцці на месца зразумела, што гэта не зусім так.

«За арэнду аднапакаёвай кватэры-студыі ў спакойным раёне Тбілісі раней я плаціла 200 даляраў у месяц, цяпер 250, але гаспадыня кажа, што будзе яшчэ даражэй. З яе слоў, раней у сезон яна здавала яе за 400$», — кажа Крысціна.

Цэны на сланечнікавы алей у Грузіі. 1 рубель — каля 1,2 лары

Дзяўчына сумняваецца ў тым, што раней хтосьці мог здымаць гэтую кватэру за такую суму, але ў той жа час адзначае, што пасля 24 лютага цэны на арэнду жылля ў Грузіі моцна падскочылі.

«Пасля пачатку вайны ў Грузію стала прыязджаць шмат людзей з Беларусі і Расіі. У верасні 2021 года кватэры ў Тбілісі здавалі па цэнах ад 100 да 500$. Цяпер 600-1000$.

Камунальныя паслугі недарагія, калі не лічыць зімовыя месяцы, калі даводзіцца карыстацца газавым катлом або кандыцыянерам для ацяплення (такая сістэма ў большасці дамоў). У халодныя месяцы камуналка за аднапакаёўку выходзіла блізу 110-120 рублёў, плюс каля 40 рублёў за інтэрнэт. У сяброў, якія жывуць у кватэрах большай плошчы, толькі за газ у самыя халодныя месяцы сыходзіла каля 200 рублёў на нашы грошы», — распавядае Крысціна.

Даступны грамадкі транспарт, але дарагая груцаўка

Грамадскі транспарт даступны, за 1 рубель можна ездзіць 90 хвілін — не важна, колькі разоў ты перасаджваешся.

«Таксі амаль не карыстаюся, але, мяркуючы па расказах сяброў, яно не даражэйшае, чым у Мінску», — дзеліцца дзяўчына.

Многія цэны на прадукты параўнальныя з беларускімі, хоць ёсць шэраг тавараў, якія ў нас каштуюць значна танней, чым у Тбілісі.

«Грэчкі тут шмат, а вось груцаўку і пшонку знайсці амаль немагчыма, таму яны прадаюцца па касмічнай цане.

Тут дарагая малочка і мяса, свініна каштуе 23-27 рублёў за кілаграм. Курынае мяса 14-16 рублёў за кіло. Затое садавіна і гародніна ў сезон танныя. Кілаграм бульбы цяпер каштуе каля 1,3-1,5 рубля. 

Пры жаданні можна знаходзіць мяса танней, чым у крамах, яго прадаюць на рынках, альбо проста з багажнікаў аўтамабіляў, але купляць мяса ў такіх антысанітарных умовах асабіста я не адважылася», — прызнаецца Крысціна.

Курыць у Грузіі таксама нятанна. Пачак цыгарэт каштуе 5-7 рублёў.

«Аднак нягледзячы на высокія цэны на цыгарэты, паляць тут вельмі шмат і паўсюль. Часам чалавека з запаленай цыгарэтай можна сустрэць нават у грамадскім транспарце. У Тбілісі дагэтуль існуюць бабкі, якія гандлююць цыгарэтамі паштучна. Прадаюць усім, не пытаючы ўзрост».

Шмат прадуктаў расійскай вытворчасці

Па назіраннях дзяўчыны, у Грузіі мала чаго вырабляюць, таму большасць тавараў тут прывазныя, вельмі шмат прадукцыі расійскай вытворчасці. Беларускія тавары ў звычайных крамах амаль не сустракаюцца, але ёсць спецыялізаваныя — у чырвона-зялёных колерах.

«За апошнія месяцы ў Грузіі цэны выраслі не толькі на жыллё, але і на прадукты. Гэта звязваюць з падаражэннем паліва (яно каштуе каля 3,5 рубля за літр).

Кубак латэ ці капучына каштуе каля 5-6 рублёў, манікюр 50-60 рублёў, жаночая стрыжка 50-100, мужчынская — каля 15 рублёў»,

— прыводзіць расцэнкі дзяўчына.

Што тычыцца медыцыны, то яна ў Грузіі страхавая для ўсіх.

«Страхоўка дае магчымасць аплачваць ад 30 да 80% ад кошту наведвання медыцынскай установы. Раней была магчымасць аплачваць страхоўку раз на месяц па 14 еўра, цяпер трэба плаціць адразу за год. Страхоўкі маюць розныя пакеты, адпаведна цэны на іх таксама розныя», — дзеліцца Крысціна.

За аднапакаёўку ў Батумі — 400$

Іншы наш суразмоўца жыве ў Батумі, малады чалавек прыляцеў у Грузію ў першых чыслах сакавіка.

«Можна сказаць, што я быў у першых эшалонах, таму за імклівым ростам арэндных ставак на жыллё назіраў на свае вочы».

Пакуль Кірыл (імя змененае па просьбе героя) шукаў жыллё на працяглы тэрмін, здымаў кватэру пасуткава. У першыя дні ён плаціў за кватэру па 16 даляраў на суткі, праз тры дні — ужо 20, яшчэ праз тры цана вырасла да 25.

«Ведаю, што людзі, якія прыехалі яшчэ на некалькі тыдняў пазней, здымалі кватэры па 50 даляраў за суткі, прычым гэта было жыллё без гарачай вады.

Мясцовыя хутка сцямілі, што на такім вялікім наплыве людзей можна добра зарабіць, таму яны не толькі паднялі цэны, але і ў 90% выпадкаў адмаўляліся здаваць жыллё менш, чым на паўгода ці нават год», — адзначае суразмоўца.

Да Кірыла прылятае сям'я, таму малады чалавек перасяліўся ў трохпакаёвую кватэру за 800 даляраў на месяц. Плюс каля 50$ аддае за камуналку.

«Знайсці жыллё на два месяцы было вельмі складана, усе хацелі здаваць мінімум на паўгода. Але цана арэнды пры гэтым не моцна б адрознівалася. Замест 800, я б плаціў па 750 даляраў на месяц. Характэрна, што мне прыйшлося заплаціць адразу за два месяцы», — дзеліцца Кірыл.

Ён агучвае парадак цэн на арэнду кватэр у Батумі:

— 1-пакаёвая — 400$ (на кароткі тэрмін — 500-550$);

— 2-пакаёвая — 650-700$.

Таннае віно, але дарагое піва

Гаворачы пра цэны на прадукты харчавання, малады чалавек таксама адзначае дарагія малочныя прадукты, мяса і чорны хлеб.

Напрыклад, літр прывазнога малака каштуе каля 5,5 рубля, мясцовага — каля 4 рублёў.

350 грамаў 15%-най смятаны каштуе каля 3 рублёў. Дзясятак яек 4,5-6 рублёў. Літр сланечнікавага алею — каля 10.

«З алкаголю тут таннае віно, а вось піва даражэйшае, чым у Беларусі. Бутэлька Heineken аб'ёмам 450 мл каштуе 3,2 рубля. За 0,9 літра «Жыгулі барнае» аддасі каля 5 рублёў. Паўлітра гарэлкі — ад 11 рублёў».

А яшчэ тут вельмі маленькі выбар чорнага хлеба, а цэны на яго высокія — 3-3,5 рубля за бохан», — адзначае Кірыл.

На харчаванне хлопец траціць да 20 рублёў на дзень. 

У цэлым, кажучы пра жыццё ў Грузіі, абое нашы суразмоўцы адзначылі той факт, што тут вельмі вялікія порцыі ежы ў рэстаранах, пры гэтым цэны прымальныя. Адзначаюць вялікую колькасць машын на дарогах, якія, дзякуючы нізкай растаможцы, прывозяць сюды з Еўропы, ЗША і іншых краін, уключаючы праварульныя аўто. Выклікаць таксі рэкамендуюць толькі праз мабільную праграму — інакш цана паездкі будзе ў 2-3 разы вышэйшай.

З асноўных мінусаў называюць бруд на вуліцах, нізкі ўзровень сэрвісу і недахоп цывілізацыі ў розных аспектах жыцця.

Беларускія актывісткі, дарэчы, зрабілі чат-бот па адаптацыі ў Грузіі. Ён мусіць спрасціць жыццё тым, хто збіраецца прыехаць у гэтую краіну.

Чытайце таксама: 
За тры тыдні расійска-украінскай вайны ў Грузію выехалі амаль 16 тысяч беларусаў

Каментары

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання20

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Усе навіны →
Усе навіны

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання20

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Галоўнае
Усе навіны →