Як атрымаць свежы апельсінавы сок без сокавыціскалкі. Просты і эфектыўны спосаб
Цытрусы — гэта не толькі цудоўны дадатак да шмат якіх страў, але і складнік смачных халодных напояў, якія так добра піць летам. Для гэтага патрэбны цытрусавы сок, прычым яго можна атрымаць нават тады, калі пад рукой няма сокавыціскалкі.
Тое, як гэта можна рабіць, у сябе ў Тыктоку паказаў шэф-повар з Філадэльфіі пад псеўданімам pastrycon. Па яго вопыту, сокавыціскалку можа замяніць просты нож.
Проста раздзяліце фрукт на дзве часткі і ўваткніце ў яго мякаць ручку нажа. Паварочвайце нож, пакуль з фрукта не выйдзе ўвесь сок, і на гэтым усё! Няма неабходнасці пэцкаць дадатковыя сталовыя прыборы.
У нечым гэта нават прасцей, чым працаваць з цэлай сокавыціскалкай. Галоўнае — памятайце пра асцярожнасць і трымайце вострую частку нажа як мага далей ад сябе.
Інтэрнэт-карыстальнікі ў захапленні ад новага лайфхака. «Ты толькі што змяніў маё жыццё», «Я ўвесь гэты час рабіў няправільна», — пішуць яны ў каментарыях да відэа, якое набрала ўжо тысячы праглядаў.
Каментары