Грамадства

Лукашэнка: Калі яны ўдараць па Мазыры, то мы ударым па Кіеве, не заходзячы ва Украіну

Лукашэнка перакананы, што Захад імкнецца ўцягнуць Беларусь у вайну ва Украіне.

Пра гэта ён заявіў сёння падчас наведвання Бабруйска, паведамляе яго прэс-служба.

«Пуцін ніколі мяне не прасіў: давай, зайдзі, там кагосьці замачы ва Украіне і іншае. А вось яны (Захад) нас штурхаюць у гэты канфлікт, каб разабрацца і з Расіяй, і з Беларуссю і выбудаваць фронт — лінію ад Піцера да Растова. Каб не было гэтага беларускага балкона, як называюць яго. У 2020 годзе не атрымалася. Працягваюць гэта рабіць іншымі метадамі. Для мяне галоўнае, каб не ўлезці туды па вушы, у гэты ўкраінскі канфлікт, а зрабіць так, каб ён хутчэй закончыўся».

Лукашэнка нагадаў, што ў Расіі ёсць розная зброя і перасцярог Украіну ад удараў па РФ.

«Украінцы, Зяленскі просяць дальнабойную зброю для таго, каб ударыць па гарадах Расіі. Курск, Растоў, Арол, Белгарад. Суседнія гарады. Але, неяк публічна сказаў, ні ў якім выпадку гэтага рабіць нельга. Таму што Расія ўжо прыменіць новага ўзроўню зброю. І прыменіць па Кіеве, па тых, хто прымае гэтыя рашэнні. Таму яны яшчэ крыху пабойваюцца. Але не ад іх залежыць. Залежыць усё ад таго, наколькі амерыканцы будуць іх падштурхоўваць да гэтай вайны», — сказаў Лукашэнка.

Ён у чарговы раз запэўніў, што Беларусь не збіраецца ваяваць ва Украіне.

«Учора мне задавалі гэтае пытанне, ужо негалосна: «А як, што і іншае, вы зойдзеце ва Украіну, ваша армія?» Я кажу: мы не збіраемся нікуды заходзіць, пакуль вы не перайшлі чырвоную лінію. Як толькі вы пяройдзеце нашу мяжу або будзеце нацэльваць на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (у іх такая шалёная думка была), мы імгненна адкажам. Таму вы нас не чапайце, мы да вас не збіраемся ісці, — заявіў ён.

Каментуючы мілітарызацыю Беларусі, што ўзрастае, Лукашэнка адзначыў важнасць ваеннай падрыхтоўкі.

«Вучыць будзем, асабліва мужыкоў. Час такі. Чым больш мы будзем мець, чым мацнейшая у нас будзе зброя, тым нам спакайней будзе. Яны будуць разумець: калі яны ўдараць па Мазыры, то мы ўдарым па Кіеве, не заходзячы ва Украіну. Яны гэта павінны разумець. Але для таго, каб ударыць, трэба мець чым ударыць. У нас гэта ёсць.

«Што тычыцца прагнозу, ніхто не ведае. Падкрэсліваю, ніхто не ведае, чым там скончыцца, як будзе сітуацыя развівацца.

Так, вы можаце ў мяне спытаць: «Ну як, ты ж з Пуціным там размаўляеш кожны дзень…» у найбліжэйшы час сустрэнемся, пагаворым па эканоміцы, бяспецы, — сказаў Лукашэнка. — Усё толькі пачынаецца. Тое, што адбываецца ва Украіне, — гэта пачатак. Адзін з элементаў буйнога перадзелу свету. Таму, як будуць развівацца падзеі… Цяжкі выпадак. Будуць ламаць, крышыць. І, ведаеце, трашчаць будуць перш за ўсё невялікія і сярэднія дзяржавы. Такія, як мы, Чэхія, Аўстрыя, Швейцарыя. Яны нікуды не дзенуцца. Іх таксама будуць крышыць. Свет будзе іншы.

Лукашэнка запэўніў, што Расія прыхільніца перамоўнага працэсу, гэта ён «дакладна ведае».

«Чаму ўкраінцы адмовіліся размаўляць з расіянамі? У нас пачаўся гэты дыялог, я быў у яго залучаны, за каўнер іх сюды, можна сказаць, прыцягнуў. Яны сышлі. Чаму? Амерыканцы сказалі: не, перамовам не бываць. І там кіруюць англічане, амерыканцы праз палякаў шмат у чым. Тыя ўсюды хочуць падмітусіцца і быць каля нагі гаспадара і нешта ад гэтага атрымаць», — лічыць ён.

«За спінай Польшчы стаяць амерыканцы, якія фінансуюць, даюць узбраенне, перакідваюць узброеныя сілы. Мы гэта бачым. Таму мне даводзіцца і на захадзе трымаць узброеныя сілы напагатове, і на поўдні. Дзесяць падраздзяленняў выстраіў уздоўж мяжы за спінай у памежнікаў, каб не ўлезлі ў Беларусь. А такія думкі былі».

Лукашэнка нагадаў, што напярэдадні ў Кіеў прыязджалі вядучыя еўрапейскія лідары.

«Шольц, Макрон, італьянскі прэм'ер-міністр. Чаго прыехалі? Пакуль яшчэ незразумела. Але Еўропе вайна таксама не патрэбная. Але, вы заўважылі, там не было паляка. Яны ж круцяцца ўсюды. Там не было англічаніна. Там не было амерыканца. Што гэта такое — пытанне. Ці Еўропа сама вырашыла тут супакоіць сітуацыю і патушыць гэты пажар вайны, ці ж амерыканцы далі каманду: вы там едзьце, падтрымайце украінцаў, Зяленскага і дайце зброю. Хутчэй за ўсё, другое. Таму што сёння ўжо прэзідэнт Францыі заявіў, што будуць пастаўляць самую сучасную зброю Украіне. Гэта значыць, там ідзе нейкая заварушка. У найбліжэйшы час абмяркуем з прэзідэнтам Расіі, што там адбываецца. Таму ніхто не можа сказаць, як там будуць развівацца падзеі. Вельмі шмат невядомага», — заявіў сёння Лукашэнка.

Каментары

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →