Прафесійная падарожніца распавяла, як збірацца ў паездкі і якія тры рэчы абавязкова ўзяць з сабой
Не ўсе ведаюць, што сцюардэсы не толькі працуюць — часта ў іх ёсць магчымасць пагуляць па тых гарадах, у якія яны прылятаюць. І такіх паездак яны могуць мець больш за сотню ў год. Адна са сцюардэс падзялілася з gazeta.pl сваімі парадамі.
Яшчэ да таго, як трапіць на сонечны пляж, трэба сабраць рэчы. Як размеркаваць прастору ў чамаданах і пазбегнуць стрэсу ад таго, што вы забыліся на шмат рэчаў? Сцюардэса Паўліна Валіца адказала на гэтыя пытанні.
Пра якія рэчы сцюардэса заўсёды памятае?
- Парасон або дажджавік — змена ўмоваў надвор'я можа істотна парушыць вашы планы, будзьце гатовыя на выпадак дажджу.
- Кніга (можа быць электронная). Для аматараў чытання доўгае падарожжа — ідэальны час, каб нагнаць упушчанае і пазбегнуць нуды.
- Невялікія закускі. Перасоўванне паміж рознымі часавымі паясамі можа выклікаць пачуццё голаду пасярод ночы, таму лепш мець з сабой пачак салёных арэхаў або сухафруктаў.
Падумайце пра клімат
Падарожнічаеце вы на гарачы поўдзень або ў больш прахалодныя краі, важна пераканацца, што рэчы, якія вы бераце з сабой, адпавядаюць надвор'ю. Паглядзіце, якое яно ў краіне, у якую вы едзеце.
Вам таксама варта падумаць пра месцы, якія чакаюць вас у краіне. Калі, напрыклад, вы хочаце схадзіць у горы, але не маеце прыдатнага абутку і адзення, то не здолееце туды пайсці.
Чым менш, тым лепш
У залежнасці ад таго, адпраўляецеся вы ў пешае падарожжа або на два тыдні ў цёплую краіну, варта загадзя падумаць пра багаж, які вам патрэбны. Перабярыце ў галаве ўсе рэчы, якія вам могуць спатрэбіцца, а пасля выберыце самы маленькі набор з усіх. Гэта дазволіць вам не пакаваць рэчы, якія пасля акажуцца бескарыснымі.
Невялікая сумка для ручной паклажы таксама надзвычай карысная ў падарожжы, бо яна дае пастаянны доступ да самых важных прадметаў.
Каментары