Расіяне абстралялі ў Лісічанску натоўп людзей, якія прыйшлі па ваду: 8 загінулых, 21 паранены
Расійскія войскі сёння абстралялі з «Ураганаў» натоўп людзей, якія прыйшлі набраць з цыстэрны тэхнічнай вады ў Лісічанску. У выніку прынамсі 8 чалавек загінулі, а 21 паранены, паведаміў старшыня Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай.
Сярод загінулых — 14-і 15-гадовыя хлопцы. 16 параненых эвакуіравалі ў медыцынскія ўстановы іншых абласцей, а пяцёра пацярпелых, атрымаўшы медыцынскую дапамогу, засталіся ў Лісічанску.
Лісічанск — апошні буйны горад Луганскай вобласці, яшчэ не ўзяты расійскімі войскамі. Ён знаходзіцца каля горада Севераданецка, на другім беразе ракі Северскі Данец. За Севераданецк месяц тачыліся крывавыя баі, днямі ён быў пакінуты ўкраінцамі
Каментары