Эканоміка11

З 2023 года ІП пазбаўляюць ільгот па выплатах у ФСАН. Каго закрануць змены і што яшчэ зменіцца для прадпрымальнікаў?

Апошнім часам улады сістэматэчна павялічваюць падатковую нагрузку на ІП. Гэтым разам яны прынялі праўкі ў закон «Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання». «Наша Ніва» разбіралася, што зменіцца для ІП ужо з наступнага года.

У Беларусі існуе пэўная катэгорыя ІП, якая карыстаецца ільготамі па выплаце ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, але ўжо з 2023 года з гэтага спісу выкрасляць даволі істотную частку прадпрымальнікаў.

Колькі трэба плаціць?

Памер узносаў у ФСАН складае 35% ад мінімальнай заработнай платы (29% пенсійнае страхаванне, 6% — сацыяльнае). Мінімальная сума за 2021 год склала 1705 рублёў. Памер адлічэнняў у ФСАН расце разам з мінімальнай заработнай платай. Так, напрыклад, з красавіка па чэрвень бягучага года МЗП складала 480,96 рубля. З гэтага вынікае, што месячны плацёж у ФСАН ад ІП мусіць складаць мінімум 168,33 рубля. 

Выплата ўзносаў ажыццяўляецца на працягу года, але не пазней за 1 сакавіка наступнага года.

Але ў Беларусі існуе пэўная катэгорыя ІП, якая карыстаецца ільготамі па выплаце ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Асобы, якія трапляюць у гэты спіс, маюць права ўносіць адлічэнні на добраахвотнай аснове.

Пасля прыняцця зменаў у законе са спісу льготнікаў знікаюць прадпрымальнікі, якія знаходзяцца ў працоўных, а таксама звязаных з імі адносінах — то-бок, ІП, якія паралельна працуюць на іншай працы (прычым велічыня стаўкі не мела значэння).

З 2023 года ўсе такія ІП будуць вымушаны плаціць за сябе ўзносы ў ФСАН, нават няглядзячы на тое, што іх наймальнікі таксама будуць плаціць за іх, як за сваіх супрацоўнікаў.

У спісе льготнікаў застаюцца: 

— пенсіянеры;

— студэнты сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ВНУ, якія атрымліваюць адукацыю на дзённай форме навучання;

— атрымальнікі дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.

Якія іншыя змены чакаюць ІП з 2023 года?

З наступнага года ў Беларусі адменяць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. ІП будуць вымушаны перайсці на адзіны падатак, стаўкі якога былі павялічаны ў 2-4 разы, або выкарыстоўваць падаходны падатак. 

Але для многіх катэгорый, праца па спрошчанай сістэме падаткаабкладання стала недасяжнай яшчэ з 2022 года. Спрошчанай сістэмай з гэтага года ўжо не могуць карыстацца прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі.

Выключэнні да 2023 года засталіся толькі для ІП, якія займаюцца турыстычнай дзейнасцю, аховай здароўя, сухапутным транспартам, грамадскім харчаваннем, камп’ютарным праграмаваннем.

Апублікавалі абноўлены Падатковы кодэкс. Расказваем пра асноўныя змены

«У нас у горадзе няма такога попыту, каб плаціць такія падаткі». Іпэшнікі разважаюць, як працаваць у новых умовах

Каментары1

  • Предприниматель
    22.07.2022
    Разве не идиоты? Теперь эти предприниматели уволятся с такой работы и вообще уйдут в серую зону. Пострадает занятость на предприятиях, отчисления по налогам также пропадут от тех, кто ещё трудился просто на себя в свободное от основной работы время.

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі4

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі4

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →