Самцу панды Ань-Аню было 35 гадоў. Ён нарадзіўся ў Кітаі ў 1987 годзе, а ў 1999 годзе яго перавезлі ў Ганконг. Гэта быў падарунак кітайскага ўрада ў гонар другой гадавіны перадачы Вялікабрытаніяй Кітаю суверэнітэту над Ганконгам. У мясцовым заапарку Ocean Park Ань-Ань і жыў да самай смерці, паведамляе выданне China Morning Post.
У апошнія дні Ань-Ань перастаў рухацца і адмовіўся ад ежы. Спачатку ветэрынары вырашылі, што ён часова захварэў, і кармілі яго з кропельніц, але пазней вырашылі ўсё ж усыпіць, каб не доўжыць пакуты.
У дзікай прыродзе вялікія панды, як правіла, жывуць да 14-20 гадоў, але ў няволі могуць дажываць і да 30.
Каментары