Генеральны пракурор Андрэй Швед па прапанове Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні арганізацыі BYPOL з яе структурнымі падраздзяленнямі «Сітуацыйна-аналітычны цэнтр» і «Мабілізацыйны план «Перамога» тэрарыстычнай.
Паводле заявы пракуратуры, гэтая арганізацыя была створаная ў кастрычніку 2020 года на тэрыторыі Рэспублікі Польшча па ініцыятыве былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў Беларусі.
«З мая 2021 г. BYPOL выкарыстоўваецца з мэтай аб'яднання прыхільнікаў без уліку іх прыналежнасці да сілавых ведамстваў, фармавання ў іх радыкальных поглядаў для наступнага іх скланення да здзяйснення экстрэмісцкіх дзеянняў (у тым ліку актаў тэрарызму)», — паведамляе пракуратура.
BYPOL — арганізацыя былых сілавікоў, мэта якой — змена рэжыму Лукашэнкі. Яе кіраўнік Аляксандраў Азараў увайшоў у Кабінет, створаны Святланай Ціханоўскай, у якасці прадстаўніка па бяспецы.
Каментары