«Хабар — 6500 даляраў». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання кіраўніка баранавіцкай птушкафабрыкі «Дружба»
28 жніўня на СТБ выйшаў сюжэт пра карупцыю ў сельскай гаспадарцы, дзе распавялі і аб прадпрыемстве ў Баранавіцкім раёне. Месяц таму, 29 ліпеня, быў затрыманы сілавікамі Васіль Маркевіч, гендырэктар птушкафабрыкі «Дружба».
Яго затрымлівалі ў балаклавах, проста ў кабінеце надзеўшы кайданкі.
У сюжэце СТБ паведамляецца, што з пачатку жніўня адзін з кіраўнікоў птушкафабрыкі стаў фігурантам крымінальнай справы. Прозвішча яго не называецца.
«Як ужо высветліць следства, за лабіраванне інтарэсаў прыватнай кампаніі пры заключэнні дагавораў ён атрымаў хабар у памеры 6500 даляраў ЗША. Цяпер міліцыя праводзіць праверку яго датычнасці да здзяйснення іншых карупцыйных злачынстваў. Санкцыяй намесніка генеральнага пракурора ён змешчаны пад варту», — гаварылася ў сюжэце.
Каментары