Эксперт назвала адзін крытэрый, на які важна звярнуць увагу пры выбары кватэры на другасным рынку
Незалежны эксперт па нерухомасці Наталля Літоўская расказала, чаму ў Беларусі складана знайсці добры варыянт для куплі жылля на другасным рынку. На яе думку, у гэтым пытанні на першы план заўсёды выходзяць дзве рэчы: цана і рамонт. Ці цана за той рамонт, які прапануюць прадаўцы. Нягледзячы на тое, што прапаноў на рынку нерухомасці дастаткова, менавіта гэта заводзіць у тупік. Што ж рабіць?
Па словах эксперта, гаспадары высока ацэньваюць рамонт, таму што памятаюць, якіх сіл і грошай ім гэта каштавала 10-15 гадоў таму.
Аднак праблема ў тым, што рамонты старэюць, і патэнцыйныя пакупнікі лагічна не настроены пераплачваць.
Выйсце з гэтай сітуацыі Наталля Літоўская бачыць такі:
— Перастаньце глядзець на якасць рамонту дзе-небудзь, акрамя санвузлоў: іх занадта дорага перарабляць. Астатняе пераробіце адносна нядорага. І выбірайце кватэру па планіроўцы, краявіду з акна, інфраструктуры вакол дома. Рамонт, паўтаруся, прасцей рабіць пад сябе, — пераказвае словы эксперта Telegraf.news.
Каментары