Яна ўзышла на трон 6 лютага 1952 года ва ўзросце 25 гадоў пасля смерці свайго бацькі, караля Георга VI. Лізавета была манархам з самым вялікім тэрмінам кіравання за ўсю гісторыю Вялікабрытаніі, а таксама найстарэйшым кіраўніком дзяржавы ў свеце.
На перыяд праўлення Лізаветы II выпаў вельмі шырокі перыяд гісторыі: дэкаланізацыя, якая прывяла да распаду Брытанскай імперыі і яе трансфармацыі у Садружнасць нацый; адбылося ўваходжанне Вялікабрытаніі ў Еўрапейскі саюз і выхад з яго; этнапалітычны канфлікт у Паўночнай Ірландыі, Фалклендскую вайну, войны ў Іраку і Афганістане.
Стан здароўя каралевы сур’ёзна пагоршыўся 8 верасня, праз два дні пасля прызначэння новай прэм’ер-міністаркі Ліз Трас.
Лізавеце было 96 гадоў.
Каментары