Здароўе

Гэтай зімой беларусы будуць шмат хварэць на грып

Пасля сур'ёзнага спаду ў сезоне 2020/21 у Беларусь вяртаецца даволі высокі ўзровень захворвання на грып. Ужо ў мінулым годзе хворых на грып стала куды больш, а гэтай зімой чакаецца моцны ўсплёск, заявіла на прэс-канферэнцыі ў Мінску загадчыца лабараторыі грыпу і грыпападобных захворванняў ГУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі» Наталля Шмялёва.

У якасці прыкладу яна прывяла Аўстралію, дзе цяпер фіксуецца самы вялікі ўсплёск захворвання на грып за апошнія 5 гадоў.

«Звязана гэта з каранціннымі мерапрыемствамі, якія праводзіліся раней. Яны былі накіраваныя на прафілактыку каранавіруснай інфекцыі, але, у той жа час, у выніку не сфармавалася імунная праслойка», — адзначыла Шмялёва.

У Еўропе, па яе словах, назіраецца падобная тэндэнцыя. «У краінах Еўропы ўжо назіраецца цыркуляцыя грыпу і такая высокая актыўнасць віруса кажа пра тое, што, магчыма, у гэтым годзе будзе ранейшым пачатак эпідэмічнага ўздыму захворвання на грып», — паведаміла Шмялёва.

Экспертка адзначыла, што ў гэтым сезоне традыцыйна будуць дамінаваць вірусы грыпу тыпу А — на іх долю прыпадае больш за 90% выпадкаў, у першую чаргу H3N2. «Але, пры гэтым, ёсць высокая верагоднасць і праяўлення вірусаў тыпу B — асабліва з улікам таго, што яны практычна не цыркулявалі ў мінулым годзе», — дадала Шмялёва.

Паводле яе слоў, усплёскі захворвання ў выніку заражэння вірусамі тыпу B звычайна фіксуюцца, калі на спад ідзе цыркуляванне вірусаў тыпу А, у выніку яны фармуюць «постэпідэмічны хвост».

Каментары

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх4

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды карысна адмаўляцца ад салодкага?2

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ2

У Беларусі з'явіліся дарожныя знакі на сонечных батарэях1

Міліцыя арганізавала кругласутачную ахову будынка і ўсёй маёмасці ГЦ «Беларусь» у Віцебску3

Футбольная зборная Англіі не зможа згуляць адборачны матч на «Уэмблі» з-за канцэрту вядомага гурта

10 сэптыльёнаў гадоў за 5 хвілін. Створаны наймацнейшы квантавы чып у свеце3

Цана на арабіку пабіла абсалютны рэкорд. Што адбываецца і ці хопіць нам кавы?8

Прэзідэнтам Грузіі абраны Міхаіл Кавелашвілі8

Колькі каштуе пакатацца на лыжах гэтай зімой?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх4

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх

Галоўнае
Усе навіны →