Культура22

Музей у Ветцы збірае грошы на ікону з стараабрадніцкай царквы

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый просіць дапамагчы набыць адзін вельмі знакавы экспанат і для музея, і для Веткаўскага рэгіёна ўвогуле.

Гэта ікона з Царскай брамы, якая, вельмі верагодна, у свой час упрыгожвала веткаўскую стараабрадніцкую Пакроўскую царкву. Па многіх прыкметах час стварэння гэтай іконы адносіцца да XIX стагоддзя.Кошт экспаната складае 2500 рублёў.

Чаму гэтая ікона вельмі важная для Веткаўскага музея?

Ікона прыналежыць Веткаўскай школе іканапісу і хутчэй за ўсё была напісана менавіта ў Ветцы.

«На выяве Божай Маці мы беспамылкова бачым праніклівы веткаўскі выраз твару. Такіх жанчын я часта сустракала на веткаўскіх вуліцах. А веткаўскія іконы заўсёды падобныя на нашых жыхароў. То бок нашы іконы вельмі этнічныя. Тут выява не Багародзіцы ўвогуле. Яна наша Багародзіца», — расказвае пра экспанат самы дасведчаны спецыяліст па Веткаўскім іканапісе і карэнная веткаўчанка Галіна Рыгораўна Нячаева. 

Гэта ікона — унікальны помнік Веткаўскага стараабрадніцкага іканапісу. Атрымаўшы ў калекцыю такі каштоўны экспанат, музей захавае рэдкі ўзор Веткаўскай іканапіснай школы для наведвальнікаў і будучых пакаленняў.

Пералічыць грошы можна на спонсарскі рахунак.

 Рэквізіты. Разліковы рахунак у ААТ «Беларусбанк», у беларускіх рублях:

УПП (УНН): 400560905
Рахунак (IBAN): BY65AKBB36424130002703100000
БІК (код банка): АКВВBY2X
Атрымальнік: Веткаўскі музей
Код прызначэння плацяжу: 44201
Прызначэнне пераводу: OTHR

Каб аплаціць праз інтэрнэт-банкінг/мабільны дадатак, выбірайце не АРІП, а Пераводы — Па рэквізітах.

Каментары2

  • Амитабха
    19.10.2022
    Вы сейчас бы только деньги на иконы собирать. А потом эти деньги или иконы все уедут в рашеньку.. Не на то люди деньги, собираете не на то!
  • Максим Дизайнер
    20.10.2022
    Амитабха

    А на что собирать?На социальщиков и милицейские хаты?Или на волонтерские туссы в Варшаве?

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку27

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Усе навіны →
Усе навіны

Калекцыянер знайшоў у Беластоку абгорткі для цукерак, надрукаваныя ў Гродне больш за сто гадоў таму

Спікер літоўскага парламента заклікаў не пагаршаць умовы для беларусаў у Літве8

Жудасная аварыя на Віцебшчыне: адзін чалавек загінуў

Памёр лідар французскіх нацыяналістаў Жан-Мары Ле Пэн2

Лукашэнка адказаў Зяленскаму: Беларусь, вядома, жыве11

Ва Украіне абралі слова 2024 года. Яно звязанае з прымусовай мабілізацыяй1

«Мы нікога ад мігрантаў абараняць не будзем». Лукашэнка прагназуе новы крызіс на заходніх межах15

У Літве працягвае скарачацца колькасць беларусаў. Як за год змяніліся лічбы8

«Гэта мая вялікая перавага, што я не спрабую сілай неяк утрымаць уладу». Лукашэнка паабяцаў беларусам складаны год41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку27

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Галоўнае
Усе навіны →