«Шампунь-гейт». На спаборніцтвах па скачках на лыжах з трампліна здарыўся сэксісцкі скандал
Пераможца ў жаночай кваліфікацыі атрымала гель для душа, шампунь і чатыры ручнікі. Мужчынам за перамогу належыць больш за тры тысячы еўра.
Чэмпіёнка свету Селіна Фрайтаг перамагла ў кваліфікацыі Кубка свету па скачках на лыжах з трампліна ў нямецкім Гарміш-Партэнкірхене. У падарунак яна атрымала сумку з гелем для душа, шампунем і чатырма ручнікамі.
Фрайтаг паскардзілася, што пераможца мужчынскай кваліфікацыі атрымаў больш за 3000 еўра. «Я не хачу шмат скардзіцца, але вы выразна бачыце адрозненні», — заявіла Фрайтаг журналістам, якія хутка назвалі скандал «шампунь-гейтам» і параўналі яго з выпадкам у 1989 годзе. Тады жаночай зборнай ФРГ за перамогу на чэмпіянаце Еўропы падарылі кававы сервіз.
У Міжнароднай федэрацыі лыжных відаў спорту і сноўборда заявілі, што ведаюць пра няроўнасць і хочуць яе пазбавіцца.
Каментары