У сацсетках з'явілася фота гомельскага актывіста Іллі Міронава, які сёння быў вызвалены ў зале суда пасля вынясення прысуду — 1,5 года калоніі. Прысуджаны яму тэрмін ён адбыў, чакаючы суда ў СІЗА.
Іллю Міронава асудзілі на 1,5 года калоніі і 200 базавых велічыняў штрафу (6400 рублёў) паводле артыкула 369-1 («дыскрэдытацыя РБ»).
Нагадаем, спачатку Іллю абвінавачвалі паводле арт. 130 КК (справа Зельцэра), але ў працэсе следства абвінавачанне змянілі.
Пасля вызвалення Ілья напісаў у акаўнце сваёй маці:
«Паважаныя сябры! Я дома, вызвалілі з залы суда! Вялізная ўдзячнасць, шчыры дзякуй за падтрымку і дапамогу! 1,5 года лагера + 200 базавых. Ваш Ілля М. Моцна абдымаю, люблю».
Каментары