Культура11

Як шукалі сапраўдны колер касцёла Святога Язэпа, рэстаўрацыя якога выклікала спрэчкі? 

Перафарбаванне касцёла Святога Язэпа ў цэнтры Мінска са звыклага белага колеру ў пясочны выклікала дыскусію. Навуковы кіраўнік праекта рэстаўрацыі Раман Забела з цэнтра «Рэстабіліс» патлумачыў у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «Спадчына», чаму фасад касцёла змяніў колер.

Касцёл Святога Язэпа. Фота: spadczyna / Telegram

Раман Забела кажа, што такое рашэнне было прынятае па выніках даследаванняў, у першую чаргу, фізіка-хімічных.

«Гэта не наша фантазія, а навукова абгрунтаванае аднаўленне гістарычнага каларыту фасада», — даводзіць ён.

Па яго словах, фізіка-хімічныя даследаванні не заўсёды праводзяцца падчас бягучага рамонту. Рэстаўрацыя была ўзгоднена з Мінкультуры.

«Праўда, мы з калегамі заўсёды спрабуем максімальна эфектыўна выкарыстаць кожны наш падыход да помнікаў. Калі падчас правядзення работ у нас з’яўляецца дастаткова інфармацыі, каб аднавіць гістарычны каларыт фасадаў ці іншую страчаную вартасць аб’екта ў межах выдзеленых рэсурсаў, то мы гэта спрабуем зрабіць. У якасці прыкладу можна прыгадаць комплекс будынкаў па вуліцы Камуністычнай, 3, 5, 7, дзе падчас рамонту была расчышчаная керамічная плітка на фасадзе і вернутае першапачатковае колеравае рашэнне», — заўважае Раман Забела.

«Калі распрацоўвалася праграма работ па Бернардзінскім касцёле, то была ўлічана спецыфіка аб’екта і прадугледжана магчымасць наяўнасці на фасадзе роспісаў ці паліхромій, — працягвае ён. — Роспісаў выяўлена не было. На жаль, аздабленне фасада амаль не захавалася. Пры кожным наступным рамонце змываліся ці счышчаліся папярэднія афарбоўкі».

Раман Забела адзначае, што падчас агляду фасада былі выяўлены месцы, дзе засталася першапачатковая афарбоўка, а таксама багата напластаванняў наступных рамонтаў.

Выфарбоўкі на фасадзе для падбору колеру. Фота: «Рэстабіліс», spadczyna / Telegram

«Гэтыя слаі былі ў дрэнным стане, і невядома, ці не былі б яны цалкам страчаныя падчас гэтага ці наступнага рамонту, пакуль справа дойдзе да паўнавартаснай рэстаўрацыі», — даводзіць Раман Забела.

Таму было прынята рашэнне зрабіць даследаванні ўласнымі рэсурсамі праектнага цэнтра. У структуры яго якраз ёсць фізіка-хімічная лабараторыя. З фасада было адабрана і вывучана больш за 50 проб. Па іх выніках і быў абраны колер.

Папярочны спіл, стрэлкай абазначана аўтэнтычная тэракотавая афарбоўка. Фота: «Рэстабіліс», spadczyna / Telegram

Раней быў адрэстаўраваны і пафарбаваны манастырскі комплекс пры касцёле. Ці не варта было фарбаваць касцёл у тыя ж адценні?

«Мы прапрацоўвалі варыянт выкарыстання таго самага адцення, што і на кляштарным корпусе, — тлумачыць Раман Забела. — Але гэта б запатрабавала падгонкі ўсіх чатырох колераў да аб’екта, вынікі даследавання якога мы праверыць зараз не можам. Тым больш на сёння кляштарны корпус ужо выгаралы і часткова перафарбаваны.

Разам касцёл і кляштар цяпер будуць глядзецца ансамблем. Нюансы асноўнага колеру не перашкодзяць гэтаму».

Які колер пасуе касцёлу Святога Язэпа — белы ці жоўты? Эстэтычная спрэчка з-за перафарбоўкі святыні

Каментары1

  • дочка Максима Дизайнера
    12.11.2022
    "Таму было прынята рашэнне зрабіць даследаванні ўласнымі рэсурсамі праектнага цэнтра. У структуры яго якраз ёсць фізіка-хімічная лабараторыя. З фасада было адабрана і вывучана больш за 50 проб. Па іх выніках і быў абраны колер."

    зробіце мне пярсцёнак з гэтага "Раман Забела адзначае, што падчас агляду фасада былі выяўлены месцы, дзе засталася першапачатковая афарбоўка, а таксама багата напластаванняў наступных рамонтаў"?

    па прыкладзе вось гэтага - bigpicture.ru/udivitelnoe-pod-nogami-ili-chto-takoe-detrojtskij-agat/

    гэта ж такі каштоўны камень) назавем яго Раман)

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі6

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты3

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі6

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →