«Аплявуха Расіі, супастаўная з выбухам на Крымскім мосце». Аналітык пракаментаваў атакі на расійскія вайсковыя аэрадромы
Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман пракаментаваў атакі дронамі-камікадзэ авіябаз у Дзягілеве (Разанская вобласць) і Энгельсе (Саратаўская вобласць), дзе базуюцца расійскія стратэгічныя бамбавікі.
«Рэч тут не толькі ў тым, што гаворка ідзе аб цэлях, якія за сотні кіламетраў ад фронту. У Энгельсе размешчана галоўная база стратэгічнай авіяцыі РФ. І гэта аплявуха Расіі, супастаўная з выбухам на Крымскім мосце, а можа быць, нават і больш звонкая», — піша ён.
Сёння ранкам два самалёты Ту-95 былі пашкоджаныя ў выніку атакі дронамі на авіябазе «Энгельс-1» у Саратаўскай вобласці. Адначасова адбыўся магутны выбух на аэрадроме ў Разані. Быў пашкоджаны як мінімум адзін самалёт. Паводле афіцыйных звестак, загінулі тры чалавекі, яшчэ шэсць пацярпелі.
Каментары