Дзярждэпартамент ЗША сцвярджае, што Амерыка «не заахвочвае» Украіну наносіць удары па тэрыторыі Расіі и не дае ёй для гэтага сродкаў.
«Мы даём Украіне ўсё неабходнае для прымянення на яе суверэннай тэрыторыі, на украінскай зямлі, супраць расійскіх агрэсараў, якія перасеклі яе межы», — заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента Нед Прайс пасля таго, як Расія абвінаваціла Украіну ў нанясенні удараў па аб'ектах яе ваеннай інфраструктуры.
Прайс таксама падкрэсліў, што ЗША не даюць Украіне зброю, якую яна магла б выкарыстоўваць за межамі сваёй краіны. «Мы заўсёды ясна давалі зразумець, што гэта абарончая зброя», — сказаў ён.
Пры гэтым, на думку амерыканскага Дзярждэпа, учарашнія ўдары па дзвюх расійскіх вайсковых авіябазах, хутчэй за ўсё, арганізавала Украіна.
Як падкрэсліла памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд, ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за ўдары, нанесеныя беспілотнікамі, але «мэтамі былі тыя самыя бамбардзіроўшчыкі, якія Расія выкарыстоўвае для ўдараў па ключавых аб'ектах інфраструктуры».
«Як я ўжо казала, украінцы надзвычай вынаходлівыя, — падкрэсліла Нуланд, якая толькі што вярнулася з паездкі ў Кіеў. — Яны шмат працуюць над сваімі тэхналогіямі і абсталяваннем».
Пры гэтым прадстаўніца Дзярждэпа яшчэ раз нагадала, што амерыканская палітыка адмовы ад перадачы Украіне зброі, здольнай наносіць удары ў глыбіні расійскай тэрыторыі, застаецца нязменнай.
-
У Мінску да Новага года паставяць незвычайную сцэну-піраміду. У чым яе асаблівасць?
-
У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА
-
«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры
Каментары