Культура11

«Каштоўную паштоўку мінулага стагоддзя знайшоў на сметніку». Калекцыянер Віталь Мурашкевіч — пра сваё хобі

Бабруец Віталь Мурашкевіч — бібліятэкар, перакладчык, а адначасова — калекцыянер, філакартыст, папулярызатар і шукальнік гарадской даўніны, як ён сам сябе называе ў аўтарскім блогу ў інстаграме. Віталь збірае бабруйскія паштоўкі і мае ці не самую багатую іх калекцыю ў горадзе. У гутарцы з 1387.by калекцыянер распавёў, калі і чаму распачаў збіранне, ці дарагое гэта хобі — філакартыя, якія адкрыцці пра Бабруйск атрымалася зрабіць дзякуючы паштоўкам.

Віталь Мурашкевіч на фоне гасцініцы «Бярэзіна і Еўрапейская». На паштоўцы ў руцэ калекцыянера — гасцініца на пачатку ХХ стагоддзя. Фота: 1387.by

«Хацелася спакойнага і разважлівага хобі»

— Віталь, калі і чаму ты пачаў збіраць паштоўкі?

Да гэтага я мала ведаў пра паштоўкі. Сутыкаўся з імі як з дадатковым матэрыялам, калі нешта тлумачыў пра Бабруйск дзецям, што прыходзілі да мяне ў бібліятэку. Шмат на якія рэчы тады не звяртаў увагі, напрыклад, на адваротны бок паштоўкі. І мяне здзіўляла, як людзі ва ўзросце адразу пераварочваюць паштоўку і глядзяць, што там напісана, захапляюцца почыркам.

— Атрымліваецца, твая калекцыя вельмі маладая. Колькі ў ёй цяпер паштовак?

«Маё калекцыянаванне — выключэнне з правілаў»

Віталь Мурашкевіч паказвае сваю калекцыю паштовак. Фота: 1387.by

— Калі ты не ў тэме, можа здавацца, што ніхто нічога не збірае, і калекцыянераў увогуле няма. Я ўбачыў, што яны ёсць, калі сам пачаў займацца калекцыянаваннем.

Росквіт філакартыі ў свеце прыйшоўся на 1920—1930-я гады і цягнуўся да 1960-х. Цяпер паштоўка, магчыма, на 4—6 месцы па папулярнасці ў калекцыянераў. Кожны збірае сваю тэму. Хтосьці занурыўся ў гісторыю роднага горада на паштоўках — як я, хтосьці збірае іншую тэматыку.

Таксама хачу дадаць, што калі чалавек збірае нейкія прадметы, то ён проста збіральнік. Калекцыянерам ён становіцца, калі так ці інакш вывучае сваю калекцыю, выдае нейкі каталог ці піша артыкулы ў газеты.

Беларускія паштоўкі — нятанныя

Віталь Мурашкевіч паказвае сваю калекцыю паштовак. Фота: 1387.by

— Распавядзі, як і дзе ты збіраеш? Ці ёсць у цябе нейкія крытэры — вось гэтую паштоўку я абавязкова вазьму, а гэтая не такая і каштоўная?

Я збіраю не ўсе паштоўкі, надрукаваныя ў Бабруйску, бо не ўсе яны пра Бабруйск. Для маёй калекцыі каштоўная кожная паштоўка пра Бабруйск і бабруйцаў, незалежна ад таго, дзе яна была надрукаваная — хоць у Аргенціне ці ў Аўстраліі.

Бывае, што мне дораць паштоўкі ці перадаюць па сімвалічным кошце. Так надоечы атрымалася з трыма наборамі паштовак, якія выпусціў наш тэатр імя В. Дуніна-Марцінкевіча ў 2017 годзе да VI фестывалю нацыянальнай драматургіі.

«Самыя «паштовачныя» гарады — Гродна, Пінск»

Віталь Мурашкевіч паказвае сваю калекцыю паштовак. Фота: 1387.by

— Чаму беларускія паштоўкі дорага каштуюць?

У Бабруйску публікавалі менш паштовак, але, тым не менш, дастаткова. За паўтара года я пабачыў шмат разнавіднасцяў старых бабруйскіх паштовак, каля 100 штук — часоў царскай Расіі. У Гродне, для параўнання, знойдзена 600 паштовак перыяду да 1917 года. Сярод іх — польскія, нямецкія.

— Якая самая дарагая паштоўка ў тваёй калекцыі?

Паштоўка «Привет из Бобруйска» з калекцыі Віталя Мурашкевіча. Фота: Паштоўкі з Бабруйска/vk.com

— Цяпер, калі заробкі змяншаюцца, а цэны растуць, так. Наогул, калекцыянаванне не таннае. Ну і чым даўжэй ты збіраеш, тым больш пераборлівы становішся, ужо не ўсё набываеш, пачынаеш паляваць на сапраўдныя рэдкасці.

«Шукаю паштоўкі часоў нямецкай акупацыі Бабруйска ў 1918 годзе»

Скрыжаванне вуліц Савецкай і Бахарава сёння і на старой паштоўцы з калекцыі Віталя Мурашкевіча. Фота: 1387.by

— На якія рэдкасці ты цяпер палюеш?

Але тыя ж тэатральныя паштоўкі, якія мне перадалі надоечы — ужо таксама рэдкасць, гісторыя.

— Калі казаць пра старыя, то часцей у замежжы. Пераважна, у Расіі. Там можна натрапіць на такія рэдкасці, якія тут бачыш толькі на экране манітора. Некалькі паштовак у мяне з Украіны, але там набываць цяпер стала цяжка. Ёсць з Нямеччыны. Больш сучасныя паштоўкі можна знайсці і ў Бабруйску, як гэта адбылося з тэатральнымі.

— Напэўна, як раз гэтыя апошнія тэатральныя паштоўкі. І так найчасцей і бывае — самае каштоўнае ў калекцыянера — апошні прыбытак. Тэатральныя паштоўкі не так дорага мне абышліся, але задавальнення даставілі вельмі шмат.

Паштоўкі, надрукаваныя Магілёўскім абласным тэатрам драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча ў 2017 годзе да VI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі. Цяпер тры наборы паштовак — у калекцыі Віталя Мурашкевіча. Фота: асабісты архіў Віталя Мурашкевіча

Дзякуючы паштоўкам, атрымалася даведацца назву Сацыялкі ў 1918 годзе

— Віталь, магчыма, дзякуючы паштоўкам атрымалася зрабіць нейкія цікавыя адкрыцці пра Бабруйск?

Томаш Гарыг Масарык, першы прэзідэнт Чэхаславацкай рэспублікі ў Бабруйску, 1917 год. Фотапаштоўка з калекцыі Віталя Мурашкевіча. Фота: асабісты архіў Віталя Мурашкевіча

Палац Булгакаў у Жылічах. Фотапаштоўка з калекцыі Віталя Мурашкевіча. Фота: асабісты архіў Віталя Мурашкевіча

Мы чулі назвы Гаўпштрасэ, Керэнскага, Мураўёўская, але што яна была Беларускай, амаль ніхто не ведае. Гэтая назва з’явілася ў 1918 годзе, калі нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі дзейнасць культурна-асветніцкага таварыства ў горадзе. Гэты штамп на адваротным баку — самае каштоўнае, што ёсць на фотаздымку.

«Паштоўкай можна галасаваць за аднаўленне будынкаў»

Вуліца Сацыялістычная сёння і на старой паштоўцы з калекцыі Віталя Мурашкевіча. Фота: 1387.by

— Як змянілася функцыя паштоўкі з цягам часу?

Старыя паштоўкі сёння для нас — дакумент эпохі, крыніца ведаў пра мінулае. Але адначасова яны могуць мець цалкам практычныя функцыі.

Калі пачаліся размовы, каб пазбавіць гэты дуб статуса помніка прыроды, я прыгадаў, што ёсць дакументальны доказ таго, што ён ужо не адно стагоддзе расце ў Бабруйску — тое самае месца і той самы дуб ёсць на паштоўцы кніжнай крамы Хургіна. Я апублікаваў тады пост з гэтай паштоўкай у сваім блогу, і думаю, гэтым таксама спрычыніўся да прыцягнення ўвагі да неабходнасці захавання дуба.

Бабруйскі дуб-волат на паштоўцы пачатку ХХ стагоддзя з калекцыі Віталя Мурашкевіча. Фота: Віталь Мурашкевіч/Facebook
Бабруйскі дуб-волат на паштоўцы пачатку ХХ стагоддзя з калекцыі Віталя Мурашкевіча. Фота: Віталь Мурашкевіч/Facebook

Галасаванне паштоўкамі за аднаўленне будынкаў у Беластоку. Фота: Віталь Мурашкевіч/Facebook

Галасаванне паштоўкамі за аднаўленне будынкаў у Беластоку. Фота: Віталь Мурашкевіч/Facebook

Паштоўкі могуць дапамагчы пры рэстаўрацыі былога выгляду будынкаў і вуліц. Напрыклад, у мяне ёсць паштоўка, на якой добра бачна, што да вайны на месцы цяперашняй плошчы Перамогі была шчыльная гандлёвая забудова. А на месцы сквера, дзе сёння знаходзіцца помнік ахвярам палітычных рэпрэсій, стаяла кніжная крама Гэршона Хургіна. Так пры дапамозе паштоўкі мы можам уявіць сабе, як раней выглядаў наш горад.

Яўрэйскія пагромы на паштоўках

— Гэта той выпадак, калі паштоўкі сталі доказам яўрэйскіх пагромаў на Бабруйшчыне. Паводле звестак гісторыка Леаніда Смілавіцкага, у 1921 годзе ў Беларусі пагромы прайшлі ў 177 населеных пунктах, дзе пражывала 7 316 сем’яў (29270 чалавек). Іх ахвярамі сталі 1 748 семʼяў, у тым ліку 1700 забітых, 150 параненых, 1250 згвалтаваных. Наш горад, думалася мне, быў выключэннем, але ўсё ж такі і тут такое здаралася.

Не так даўно гэтыя паштоўкі былі прададзеныя на замежных аўкцыёнах, дзе я іх і заўважыў.

«Бандыты прайшлі тут… пакінуўшы тут сляды свайго знаходжання. Усе гэтыя мерцвякі — нашыя браты. У іх засталіся дзеці. Ці будзем мы дастаткова жорсткімі, каб дазволіць ім збіцца са шляху?»

«Звычайнаму чалавеку няма на што глядзець, а для мяне гэта каштоўнае сведчанне»

Віталь Мурашкевіч з паштоўкай з уласнай калекцыі на вуліцы Сацыялістычнай. Фота: 1387.by

— Віталь, ты збіраеш таксама і сучасныя паштоўкі. У чым іх каштоўнасць?

Віталь Мурашкевіч на вуліцы Гогаля, былой Буйной, з паштоўкай з выявай дуба-волата. Фота: 1387.by

«Мару, каб з’явілся бабруйсказнаўства»

— Як ты хочаш развіваць сваё хобі далей? І што б ты параіў бабруйцам, якія таксама хацелі б пачаць нешта збіраць?

Гасцініца «Бярэзіна і Еўрапейская» сёння і на старой паштоўцы з калекцыі Віталя Мурашкевіча. Фота: 1387.by

Бабруйцам я б хацеў параіць прыглядацца да таго, што падаецца самым звычайным — там можна адшукаць сапраўдныя скарбы. А старое фота ці паштоўка могуць стаць як знаходкай, так і натхненнем на нейкую добрую справу.

Каментары1

  • гобъ
    13.12.2022
    вот токое тру-ля-ля)

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ9

Расійскі амбудсмэн прапанавала стварыць трыбунал Беларусі і Расіі, каб судзіць украінцаў за «неагенацыд»11

Еўрасаюз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі3

Моцны вецер паваліў елкі ў Заслаўі і Гродне2

Стане крыху цяплей1

У Бабруйску 24-гадовага электраманцёра забіла токам. Ён дзеля бравады схапіўся за правады над цягніком1

Беларус правёў тэст у кавярні на веданне беларускай мовы. Яго правалілі24

Вядомая літоўская фігурыстка стала мамай у 52 гады3

У Стаўбцоўскім раёне маршрутка з'ехала ў кювет. Ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →